Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я зноў хачу жыць». Жанчына напісала перадсьмяротную запіску, бо яе будуць судзіць за слова «тварь» у адрас сілавіка. ВІДЭА


Жыхарка Рэчыцы Людміла Хлусевіч

65-гадовая жыхарка Рэчыцы Людміла Хлусевіч у адной з сацыяльных сетак выказалася пад фатаздымкам, на якім міліцыянт б'е хлопца.

Празь некаторы час да жанчыны прыйшлі сьледчыя і завялі крымінальную справу, абвінаваціўшы Хлусевіч у абразе прадстаўніка ўлады (369 арт. КК). Пасьля гэтага адзін за другім пайшлі допыты. Ня вытрымаўшы ціску, у роспачы жанчына напісала перадсьмяротную запіску, якая трапіла ў інтэрнэт.


Цяпер Людміла чакае суду. Паводле адваката, ёй пагражае ці вялікі штраф, ці хатняя «хімія».

Неабыякавыя беларусы пачалі слаць жанчыне паштоўкі і лісты са словамі падтрымкі. Людміла кажа, што дзякуючы гэтаму ў яе зноў зьявілася жаданьне жыць.

Напісаць Людміле Хлусевіч можна на адрас: Гомельская вобласьць, г. Рэчыца, вул. Інтэрнацыянальная, д. 3 кв. 13, індэкс 247483.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG