Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будзе амністыя для палітычных вязьняў? Што вядома на гэты момант


У Беларусі цяпер 470 палітычных вязьняў. Адзін зь іх Павал Севярынец, якога магілёўскі суд пакараў 7 гадамі зьняволеньня. Магілёў, 25 траўня.
У Беларусі цяпер 470 палітычных вязьняў. Адзін зь іх Павал Севярынец, якога магілёўскі суд пакараў 7 гадамі зьняволеньня. Магілёў, 25 траўня.

Вось што гавораць некаторыя сваякі палітвязьняў аб інфармацыі, што нібыта да 3 ліпеня пройдзе «амністыя для палітычных вязьняў», а для гэтага зьняволеныя мусяць напісаць прашэньне на імя Лукашэнкі.

«У пачатку чэрвеня да іх прыяжджаў пракурор, расказваў пра магчымасьць амністыі, і яны пісалі лісты на памілаваньне», — падзялілася сваячка палітычнага вязьня, які адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі.

Сваякі вязьняў калёніі ў Глыбокім пакуль ня чулі пра «пакаянныя лісты».

Блізкія людзі тых, хто цяпер адбывае пакараньне ў калёніях, адказалі, што ня чулі пра магчымасьць амністыі, але маюць інфармацыю, што ўмовы адбыцьця пакараньня значна пагоршыліся. Сваякі баяцца адкрыта расказваць пра пагаршэньне ўмоў, бо іхных родных караюць ШЫЗА за згадкі пра іх у СМІ.

Маці 19-гадовага Яўгена Каханоўскага (ён адбывае пакараньне ў Наваполацку) кажа, што ня ведае пра магчымасьць памілаваньня. Але даведалася, што для сына пагоршыліся ўмовы ўтрыманьня — яго паставілі на ўлік ня толькі як схільнага да экстрэмізму, але і «схільнага да нападу на адміністрацыю, захопу закладнікаў, праяў агрэсіі».

Узімку гомельскі вязень Аляксей Раманаў атрымаў ліст, падпісаны Юрыем Васкрасенскім, дзе той распытваў, ці гатовыя вязьні папрасіць прабачэньня і такім чынам быць памілаванымі Лукашэнкам.

«Я яму адказаў, што з такімі людзьмі, як ён, не хачу мець нічога агульнага, і ніякага прабачэньня прасіць ня буду», — пісаў Аляксей у лісьце сваёй сяброўцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG