Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белсат: палітвязьняў папрасілі падпісаць прашэньні Лукашэнку аб памілаваньні


Папраўчая калёнія № 3 у пасёлку Віцьба пад Віцебскам
Папраўчая калёнія № 3 у пасёлку Віцьба пад Віцебскам

У калёніі «Віцьба-3» палітвязьняў папрасілі напісаць прашэньне на вызваленьне на імя Лукашэнкі, паведаміў «Белсат» з спасылкай на маці аднаго з палітвязьняў.

Паводле суразмоўцы каналу, напрыканцы траўня ў віцебскую калёнію прыяжджаў пракурор зь Менску і прасіў вязьняў падпісаць такое прашэньне.

Яна сказала, што большасьць палітвязьняў адмовіліся, але некаторыя пагадзіліся.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна» у папраўчай калёніі № 3, што ў пасёлку «Віцьба» пад Віцебскам, адбываюць пакараньне 11 палітвязьняў:

  • Руслан Акостка,
  • Аляксандар Бабіч,
  • Алег Букас,
  • Дзьмітрый Гопта,
  • Аляксандар Каратчэня,
  • Віталь Пракапчук,
  • Ільля Туркоў,
  • Мікіта Харловіч,
  • Ягор Храменя,
  • Анатоль Хіневіч,
  • Віктар Царыкевіч.

Усяго беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 470 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG