Жанчына зь Менску на 8-м месяцы цяжарнасьці захварэла на COVID-19. Два тыдні яна лячылася ў менскай лякарні № 6. Цяпер яна ўсім раіць вакцынавацца і не ігнараваць першых сымптомаў COVID-19, а ў першы ж дзень іх зьяўленьня зьвяртацца па мэдыцынскую дапамогу.
Свабода працягвае сачыць за падзеямі ў Беларусі: не спыняюцца ператрусы, працягваюцца суды паводле адміністрацыйных і крымінальных артыкулаў за пратэставыя дзеяньні.
Кансультанта Радыё Свабода затрымалі дома ў Баранавічах 25 чэрвеня 2020 году. Суд над ім ідзе ўжо больш за тры месяцы.
8 кастрычніка ў Менску пачнецца суд над Ягорам Вяршыніным. Яго вінавацяць паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу — актыўны ўдзел у масавых беспарадках. Родныя Ягора, былога сьледчага, маюць вобмаль інфармацыі пра абвінавачаньне, бо адвакат даў падпіску аб невыдаваньні матэрыялаў справы.
Што перажываюць беларусы, якія актыўна выказвалі свой пратэст год таму? Мы распыталі ў іх пра расчараваньне, надзею, дзе далей браць сілы і як зрабіць Беларусь лепшай. Расказваем тры гісторыі.
Дзьмітры Фурманаў, якога асудзілі за пікет Ціханоўскай у Горадні, ужо звыш месяца сядзіць у штрафным ізалятары ў калёніі «Віцьба». У канцы кастрычніка ў яго заканчваецца тэрмін зьняволеньня.
У траўні ў Гомлі пакаралі вялікімі тэрмінамі давераных асобаў Сьвятланы Ціханоўскай: Аляксандра Шабаліна, Дзьмітрыя Івашкова, Тацяну Канеўскую і Юрыя Ўласава. Іх абвінавацілі ў «масавых беспарадках» і плянах «захопу будынкаў». Як іхныя блізкія перажываюць цяжкі час? Што пішуць ім палітвязьні?
Імя ляўрэата стане вядомым у пятніцу 8 кастрычніка. Лідэрка беларускай апазыцыі можа стаць другой беларускай, якая атрымае гэтую прэстыжную ўзнагароду.
Сузаснавальнік Tut.by Кірыл Валошын разам з прафэсійнай танцоркай і псыхолягам Валянцінай Чудук пачалі выкладаць у Вільні сацыяльныя танцы. Пара расказала пра танец, які могуць танцаваць усе, і як заняткі дапамагаюць вызваліцца ад дрэнных думак.
Пра падачу адпаведнай заявы ў аддзел міграцыі жанчына паведаміла ў адным зь лістоў з турмы.
Праграміста застрэлілі 28 верасьня ва ўласнай кватэры ў Менску супрацоўнікі КДБ. Усе рытуальныя залі гораду адмовіліся даць памяшканьне для цырымоніі разьвітаньня зь Зельцарам.
6 кастрычніка суд Савецкага раёну Гомля (судзьдзя Віталь Каўбеня) пакараў «хатняй хіміяй» на 1 год і выплатай кампэнсацыі маральнай шкоды міліцыянту за камэнтар у тэлеграм-канале «Каратели Беларуси».
6 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця агучылі прысуды чарговым шасьці фігурантам так званай «карагоднай справы».
Пасьля выбараў 9 жніўня 2020 году газэце адмовілі ў друку на тэрыторыі Беларусі. 2 кастрычніка 2021 году за публікацыю пра Андрэя Зельцара арыштавалі яе журналіста Генадзя Мажэйку.
На карыкатуры мастак выявіў Лукашэнку і імітацыю намаганьняў па дэмакратызацыі Беларусі з боку Эўразьвязу.
У Гомельскай вобласьці затрымалі сябра «Маладога фронту» Арсеня Чыжыка, які раней працаваў сьлесарам-рамонтнікам на Петрыкаўскім рудніку і быў звольнены за ўдзел у пратэстах.
Больш за тыдзень цела Зельцара знаходзілася ў сілавікоў, сваякам яго не паказвалі і не выдавалі.
У Беларусі прайшла хваля затрыманьняў за камэнтары пра гібель Зельцара і супрацоўніка КДБ. Што кажуць сваякі затрыманых і тыя, хто пакідаў камэнтары.
Актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, Яўгена Афнагеля і Паўла Юхневіча судзілі ў траўні ў Магілёве на адным працэсе з сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам, актывістам Андрэем Войнічам, блогерам Дзьмітрыем Казловым і рэдактаркай каналу «Страна для жизни» Ірынай Шчаснай.
Загрузіць яшчэ