Стала вядома, дзе і калі пахаваюць забітага ў перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ Андрэя Зельцара

Андрэй Зельцар
Андрэй Зельцар

Больш за тыдзень цела Зельцара знаходзілася ў сілавікоў, сваякам яго не паказвалі і не выдавалі.

Забітага ў перастрэлцы з КДБ менскага праграміста Андрэя Зельцара пахаваюць у сераду, 6 кастрычніка, на Лясных могілках у менскім мікрараёне Шабаны, паведаміў кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.

Гэта Свабодзе пацьвердзіла кампэтэнтная крыніца, паводле яе інфармацыі, 6 кастрычніка ў адной з рытуальных заляў Менску адбудзецца разьвітаньне з памерлым.

Пахаваньне пройдзе ў 15:30.

Забітага, як мяркуецца, Зельцарам супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка пахавалі 1 кастрычніка на Ўсходніх могілках у Менску.

​
XS
SM
MD
LG