Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Артыкул звычайны, народны». За што ў Менску судзяць былога сьледчага


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

8 кастрычніка ў Менску пачнецца суд над Ягорам Вяршыніным. Яго вінавацяць паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу — актыўны ўдзел у масавых беспарадках. Родныя Ягора, былога сьледчага, маюць вобмаль інфармацыі пра абвінавачаньне, бо адвакат даў падпіску аб невыдаваньні матэрыялаў справы.

Ягор Вяршынін больш за 6 гадоў адпрацаваў у Сьледчым камітэце. Пасьля 56-й гімназіі Гомля ён паступіў на юрыдычны факультэт БДУ. У 2013-м скончыў яго па спэцыяльнасьці «судова-пракурорска-сьледчая дзейнасьць». Пасьля працаваў у раённых аддзелах СК сталіцы і ў Цэнтральным апараце СК. Расьсьледаваў эканамічныя злачынствы. У 2019 годзе звольніўся. Займаўся спартыўнай аналітыкай, вучыў мовы, плянаваў ісьці ў IT.

11 чэрвеня 2021 году Ягора Вяршыніна затрымалі. Тры дні быў на Акрэсьціна, потым перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

«Я ня думаю, што яго зьняволеньне зьвязанае з былой прафэсійнай дзейнасьцю. Усё-ткі ён звольніўся ў 2019 годзе, калі, скажам так, „нічога не прадказвала бяду“. Затрымалі яго ўлетку 2021 году. Нібыта за падзеі 2020 году. Ніхто нічога не тлумачыў, адвакат пад падпіскай. Звычайны народны артыкул — 342. Спадзяёмся, што на судзе даведаемся, за што судзяць», — кажа брат абвінавачанага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG