З расьсьледаваньня журналістаў вынікае, што сын Віктара Шэймана Сяргей і бізнэсовец Аляксандар Зінгман займаліся пошукамі і здабычай золата ў Зымбабвэ.
«Прававую ініцыятыву» ўлады афіцыйна закрылі 5 кастрычніка.
Таксама не прыехалі ў нацыянальную каманду адразу 9 гульцоў, магчыма, яны таксама заразіліся каранавірусам.
Жыхарка Менску Марына пасьля леташніх прэзыдэнціх выбараў неаднаразова ўдзельнічала ў пратэставых акцыях.
У Міжнародны дзень абароны жывёл расказваем пра тых, хто таксама чакае вяртаньня са зьняволеньня блізкіх людзей.
Па Беларусі прайшла хваля затрыманьняў людзей, якія пісалі камэнтары наконт гібелі ў перастрэлцы супрацоўніка EPAM Андрэя Зельцара і байца «Альфы» КДБ Дзьмітрыя Федасюка.
Амбасадар Швайцарыі Клёд Альтэрмат наведаў палітзьняволеную Натальлю Хершэ ў магілёўскай турме.
Расьсьледаваньне журналістаў зь Міжнароднага кансорцыюму журналістаў-сьледчых (ICIJ) расказвае, як палітыкі і бізнэсоўцы выкарыстоўваюць падатковыя гавані. У сьпісе – 138 кампаніяў, якія належаць беларусам.
У Менску 4 кастрычніка адбыўся новы марш жанчын зь бела-чырвонымі парасонамі і ў адзеньні нацыянальных колераў.
У сталіцы Ўкраіны некалькі дзясяткаў чалавек прайшлі маршам, каб ушанаваць памяць загінулага ад кулі супрацоўніка беларускага КДБ.
«Чырвоны клён» — так па-восеньску прыгожа гучыць у перакладзе назва аўстрыйскай прэміі Rotahorn. Сёлета яе прысудзілі беларускай паэтцы, празаіку і перакладчыцы Вользе Гапеевай.
Колькасьць крымінальных справаў за пратэсты ў краіне пераваліла за 5 тысяч. Глядзім, наколькі гэта шмат.
Барыста Аляксандар Сузько параўноўвае лісты са сьвежай кавай, пэнсіянэрка Галіна Дзербыш ня верыць, што беларусаў расколюць на два лягеры, а валянтэрка Тацяна Астроўская верыць, што за любоў яшчэ не караюць. Свабода працягвае публікаваць натхняльныя цытаты ад палітычных вязьняў.
Тры месяцы правяла ў баранавіцкім арыштным доме Ларыса Танкашкур, менская паштарка, імя якой стала вядома пасьля яе пратэставага ўчынку — жанчына выклала ў інтэрнэт адрасы міліцыянтаў, якія пражывалі на яе паштовым участку ў мікрараёне Баравая.
Можна ліквідаваць пісьменьніцкую арганізацыю, але немагчыма ліквідаваць беларускую літаратуру. Пачытайце пра галоўныя кніжныя навінкі недзяржаўных выдавецтваў, і вы самі ў гэтым пераканаецеся.
Пасьля мінулых прэзыдэнцкіх выбараў Сьледчы камітэт завёў звыш 5 тысяч крымінальных спраў, зьвязаных з пратэстамі.
Палітзьняволеная Натальля Хершэ, грамадзянка Беларусі і Швайцарыі, прыбыла ў магілёўскую турму № 4 з гомельскай жаночай калёніі.
Па Беларусі пракацілася чарговая хваля рэпрэсій у дачыненьні да рабочых. Па справе «Рабочага руху» затрымалі ня менш за 13 чалавек. Іх падазраюць у здрадзе дзяржаве і экстрэмізьме. Аналітык Арцём Шрайбман тлумачыць, чаму рабочых прызнаюць экстрэмістамі.
Вольга Севярынец папрасіла ўсіх, хто можа паўплываць на рашэньні, паспрыяць таму, каб яе мужа, палітвязьня Паўла Севярынца, адпусьцілі з турмы разьвітацца з бацькам.
Загрузіць яшчэ