1 кастрычніка 2021 году ў рэанімацыі ад каранавірусу памёр журналіст, паэт, публіцыст, перакладчык Кастусь Севярынец. Ён меў хворае сэрца.
Форум будзе працаваць з 1 па 3 кастрычніка ў Ковенскім унівэрсытэце Вітаўта Вялікага.
Чацьвёрты месяц пад гомельскай турмой «дзяжурыць» Дар’я Лосік. Такім чынам яна падтрымлівае свайго мужа-палітвязьня.
Лістом ад былой журналісткі БТ Ксеніі Луцкіной са Свабодай падзялілася яе знаёмая Інэса. Ксенія больш за 9 месяцаў сядзіць у СІЗА. У яе расьце пухліна ў мозгу, дома засталося малое дзіця, але Ксенія адмовілася пісаць прашэньне аб памілаваньні.
Другі за год ператрус у творцы прынёс кватэры пагром ад сілавікоў.
Старшыня БХК Алег Гулак : «Мы ня можам спыняць нашую працу ў той час, калі яна асабліва патрэбная».
Чацьвёра супрацоўнікаў «Гродна Азот» застаюцца пад вартай у СІЗА КДБ за нібыта «здраду дзяржаве». Успамінаем, як работнікі ў робах ішлі праз Горадню, як хімічны гігант пачынаў нацыянальны страйк, як азотаўцы вешалі сьцяг на тэлевышку і як потым звольнілі іхнага дырэктара.
28 верасьня ў Менску загінулі ў перастрэлцы праграміст Андрэй Зельцар і баец «Альфы» КДБ Дзьмітрый «Нірвана». На просьбу Свабоды відэа, якое паказалі гледачам дзяржаўныя каналы, пракамэнтаваў украінскі спэцыяліст з 40-гадовым досьведам у сфэры дзяржаўнай і карпаратыўнай бясьпекі.
«Узровень крытычна думаючых людзей у нашым інстытуце заўсёды быў адзін з самых высокіх у акадэміі, і гэта прадэманстравалі ў тым ліку леташнія выбарчыя падзеі ў Беларусі», — кажа Марына Шаптурэнка, якая пасьля звальненьня з Інстытуту генэтыкі і цыталёгіі НАН вымушана зьехала зь Беларусі.
Суд Савецкага раёну Гомля пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да 40-гадовага Яўгена Маркаўца.
28 верасьня супрацоўнікі КДБ узламалі дзьверы і ўварваліся ў кватэру, дзе знаходзіўся супрацоўнік EPAM Systems Андрэй Зельцар і ягоная жонка. Зельцар двойчы стрэліў і сьмяротна параніў аднаго з групы КДБ. У адказ яго застрэлілі. Жонку арыштавалі.
Рашэньне аб пераводзе прыняў суд Чыгуначнага раёну Віцебску 29 верасьня. Банцэру прысудзілі 1 месяц і 25 дзён калёніі агульнага рэжыму.
Жыхары Беларусі сталі купляць менш нехарчовых тавараў. Разьбіраемся, якіх.
Суд Савецкага раёну 29 верасьня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да 35-гадовага Юрыя Прахарэнкі. Яго абвінавачваюць у «абразе прэзыдэнта, міліцыянтаў, судзьдзяў, дэпутата». Усяго ў справе 23 пацярпелыя, у тым ліку Лукашэнка.
Параўналі, як улады ставяцца да мэмарыялаў загінулым падчас пратэстаў беларусам і афіцэру КДБ.
Паводле афіцыйных дадзеных Міністэрства здароўя, дзьве дозы вакцыны ад COVID-19 атрымалі 1,571 мільёна беларусаў.
Фэлікс Аксёнцаў належыць да плеяды пачынальнікаў беларускага рок-н-ролу. Стварыў тэксты для альбомаў рок-гуртоў «Уліс» («Чужаніца», «Краіна доўгай белай хмары», «Танцы на даху») і «Крама» (Зацьменны блюз»). У 1996 годзе пакінуў Беларусь і цяпер жыве ў канадзкім Ванкувэры.
Швайцарка, палітзьняволеная Натальля Хершэ паведаміла ў лісьце, які сёньня атрымаў брат, што яе муж Робэрт вырашыў разарваць зь ёю адносіны.
У Віленскім музэі імя Івана Луцкевіча з 1 верасьня працуе суботняя школа, дзе вывучаюць беларускую мову. Свабода паразмаўляла з кіраўніцай праекту, настаўніцай і маці.
Брат Натальлі Хершэ атрымаў ліст, дзе палітзьняволеная піша, што яе з гомельскай жаночай калёніі пераводзяць у магілёўскую турму.
Загрузіць яшчэ