Затрыманы журналіст Алесь Любянчук праходзіць па крымінальнай справе і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў Менску.
Прамінулаю халоднаю вясною выйшла новая кніга Галіны Максімюк «Словы на ветры».
Гістарычныя крокі Фінляндыі і Швэцыі для ўступленьня ў NATO пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну сутыкаюцца з супрацьдзеяньнем з боку Турэччыны, якая пагражае накласьці вэта на пашырэньне вайсковага саюзу.
За кратамі «па палітыцы» ў Беларусі апынуліся і падлеткі, і псыхічна хворыя, і шматдзетныя бацькі. Няма выключэньняў і для пэнсіянэраў. У турму трапілі і былыя настаўнікі — 68-гадовая Эма Сьцепулёнак зь Мёраў і таго ж веку Мікалай Віцікаў з Гомельскага раёну.
Вайна ва Ўкраіне, праблемы зь візамі і бясьпекай, дарагія Эгіпет і Турэччына — то як адпачыць? Свабода вывучыла прапановы турыстычных фірмаў, пагутарыла з уласьнікам сядзібы і зь беларусамі, якія зьбіраюцца ў адпачынак.
Сьпіс зь пералікам новых санкцый быў апублікаваны ў пятніцу 3 чэрвеня, праз два дні пасьля разгляду скаргі на прысуд журналіста Свабоды.
Гэта дзяржаўны банк, карткі якога маюць 1,2 мільёна беларусаў.
Новы крыж на магілу Барыса Кіта, зроблены землякамі, чакае дастаўкі з Польшчы ў Нямеччыну.
На фронце знаходзяцца ня толькі тыя, хто непасрэдна ўдзельнічае ў баявых дзеяньнях. Амаль у кожнай групе ёсьць парамэдык — чалавек, які аказвае першую мэдычную дапамогу, пакуль параненага не даставяць у шпіталь.
У Нацыянальную паліцыю Ўкраіны зьвярнуліся больш за 50 пацярпелых ад сэксуальных злачынстваў расейскіх вайскоўцаў у часе акупацыі населеных пунктаў сямі абласьцей Украіны.
Прадстаўніцы беларускай нацыянальнай меншасьці i беларускіх грамадзкіх арганізацыяў у Чэхіі сустрэліся на гэтым тыдні з рэктарам Чэскага тэхнічнага ўнівэрсытэту ў Празе Войцехам Пэтрачэкм і прарэктарам па міжнародных сувязях Олдржыхам Старым.
Каналы зь дзясяткамі тысяч падпісчыкаў сынхронна перасталі абнаўляцца ў канцы красавіка, празь дзесяць дзён пасьля таго, як Свабода апублікавала матэрыял пра іх.
Мэр Марыюпалю Вадзім Бойчанка заявіў, што па выніках блякады, зьнішчэньня гораду і ягоных мірных жыхароў зарэгістравана 1 256 злачынстваў, учыненых расейскімі войскамі.
Пагутарылі з Андрэем Павуком пра разгром ягонай кватэры, ягоныя званкі сілавікам, прапагандыстцы і ў дзяржаўную псыхалягічную дапамогу, а таксама пра ягонае стаўленьне да сытуацыі ў Беларусі.
Гадавая інфляцыя ў Беларусі ўжо разагналася да 16,8%. Разам з экспэртамі разьбіраемся, што падаражэе найбольш у бліжэйшай будучыні
У Чэхіі рыхтуецца да прыняцьця закон Lex Ukrajina 2, у якім сярод іншага прадугледжваецца адказнасьць Расеі і рэжыму Лукашэнкі за вайну ва Ўкраіне. Закон істотна абмяжоўвае магчымасьць атрыманьня візаў для беларусаў.
Лідэр «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч, які цяпер ваюе ў складзе палку Каліноўскага, напрыканцы мінулага тыдня атрымаў кантузію сярэдняй цяжкасьці падчас баёў на поўдні Ўкраіны. Суткі Дзяніс быў непрытомны.
Палітвязень дзякуе ўсім, хто працягвае падтрымліваць несправядліва зьняволеных.
30 траўня пасьля затрыманьня зьдзейсьніў самагубства Ўладзімер Крысёнак, апэратар 6 разраду вытворчасьці № 3 ААТ «Нафтан», які адпрацаваў там 20 гадоў. Ён змагаўся супраць парушэньняў аховы працы.
Легенда сусьветнага футболу, 81-гадовы бразілец Пэле (Эдсан Арантыс ды Насімэнту) заклікаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна спыніць вайну ва Ўкраіне.
Загрузіць яшчэ