10 красавіка ў мэмарыяльным комплексе на месцы канцлягера Бухэнвальд прайшла жалобная цырымонія, прымеркаваная да 77-й гадавіны вызваленьня лягера.
Кіраўніцтва Злучаных Штатаў не чакае зьмен у тактыцы і стратэгіі расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіне пасьля зьмены асобы, адказнай за сілы ўварваньня.
Вайсковец з гораду Луга Ленінградзкай вобласьці 20-гадовы Мікіта Аўроў загінуў 27 сакавіка 2022 году ва Ўкраіне. Анастасія Аўрова, маці загіблага салдата, лічыць, што «калі б гэтая вайна была не патрэбная, то яе б і не было», а яе сын быў бы жывы.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба 10 красавіка заклікаў навукоўцаў усяго сьвету вывучаць, што прывяло да ваенных злачынстваў расейскіх войскаў у Кіеўскай вобласьці.
Свабода працягвае сачыць за падзеямі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Вайна ідзе з 24 лютага, загінулі тысячы цывільных і вайскоўцаў, звыш 4 мільёнаў чалавек сталі ўцекачамі. Расейскія ракеты і бомбы разбурылі многія аб’екты інфраструктуры.
У нядзелю, 10 красавіка, па вуліцах Гановэру пройдзе аўтапрабег пад расейскімі сьцягамі.
Украінскія вайскоўцы сьцьвярджаюць, што знайшлі брацкую магілу зь целамі расейскіх салдатаў, якія загінулі ў вайне супраць Украіны. Паводле Ўпраўленьне стратэгічнай камунікацыі Ўзброеных сіл Украіны, пахаваньне было выяўлена ў вёсцы Вольхаўка, за 8 кілямэтраў ад Харкава.
Валянтэры вызваляюць жывёл, якія засталіся замкнутымі ў кватэрах без гаспадароў.
У час матчу аматарскіх каманд па хакеі Аляксандар Лукашэнка атрымаў клюшкай па твары.
Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Барыс Джонсан прыбыў у Кіеў на сустрэчу з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім. Пра гэта паведаміў намесьнік кіраўніка Офіса прэзыдэнта Андрэй Сібіга.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі расказаў, што кіраўнік ураду адной з краін Эўразьвязу запатрабаваў доказаў таго, што забойствы мірных жыхароў у горадзе Буча пад Кіевам не былі інсцэніроўкай: менавіта так сьцьвярджала расейская афіцыйная прапаганда.
Замежныя валюты, якія вырасьлі адносна беларускага рубля з пачатку вайны ва Ўкраіне, цяпер зьніжаюцца ў цане. Глядзім, з чым гэта зьвязана.
Галоўны рэдактар парталу znadniemna.pl, актывіст Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пісальнік заявіў у інтэрвію Свабодзе, што рашэньне аб увядзеньні ў польскіх школах Горадні і Ваўкавыску расейскамоўнага навучаньня — пасьлядоўны крок у працэсе агульнай русіфікацыі Беларусі, якая ідзе ўжо шмат гадоў.
Журналістцы «Белсату» Кацярыне Андрэевай праз новае абвінавачаньне пагражае ад 7 да 15 гадоў зьняволеньня.
6 красавіка ГУБАЗіК затрымаў у Гомлі вядомую актывістку Юлію Ганісеўскую. На telegram-канале, зьвязаным зь беларускімі сілавікамі, зьявілася відэа зь ёй. «За што вас сюды даставілі?», — пытаецца міліцыянт. «За шкірку», — адказвае Юлія і сьмяецца.
Жыхары Нароўлі паведамілі Свабодзе, што на тэрыторыі былой аўтабазы, дзе ў час вайны працаваў расейскі палявы шпіталь цяпер чыста. «Усе шатры сабралі і зьехалі. Пасьля іх нават нехта прыбраў тэрыторыю», — паведаміў мясцовы жыхар.
У канцы 2019 году ўплывовыя прадстаўнікі ІТ-супольнасьці Беларусі пасьля чарговай нарады ў Лукашэнкі заяўлялі пра пэрспэктывы «ПВТ 3.0». Цяпер частка зь іх у эміграцыі.
У мінулым Павал Шурмей — вядомы беларускі спартовец, які браў удзел у спаборніцтвах у акадэмічным веславаньні на дзьвюх Алімпіядах. Павал трымае некалькі сусьветных рэкордаў у выступах на трэнажорах у закрытых памяшканьнях.
Глядзім, як зьменшылася пакупніцкая здольнасьць беларускіх пэнсіянэраў за апошні год.
Гісторык Аляксандар Фрыдман лічыць, што вайна ва Ўкраіне носіць выразна зьнішчальніцкі характар, а падзеі ў Бучы, Марыюпалі і іншых украінскіх гарадах можна трактаваць як генацыд.
Загрузіць яшчэ