Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Віктара Ганчара; два гады, як Калесьнікава за кратамі


Падзеі 7 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

7 верасьня 1957 году нарадзіўся беларускі палітык Віктар Ганчар. 16 верасьня 1999 году Ганчар разам са сваім сябрам, бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім, прапалі бязь зьвестак. Пазьней на месцы, дзе, як мяркуецца, адбылося выкраданьне, знайшлі аскепкі шкла аўтамабіля і сьляды крыві.

Віктар Ганчар, ліпень 1999
Віктар Ганчар, ліпень 1999

Таксама ў гэты дзень

1581 — пачалася аблога Пскова войскамі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыем у часе Інфлянцкай вайны.

1667 — беларускі асьветнік Сімяон Полацкі быў афіцыйна абвешчаны настаўнікам 13-гадовага расейскага царэвіча Аляксея.

Помнік Сімяону Полацкаму, Полацк
Помнік Сімяону Полацкаму, Полацк

1764Станіслаў Аўгуст Панятоўскі выбраны каралём Польскім і вялікім князем Літоўскім.

1812 — падчас вайны паміж Расеяй і Францыяй адбылася Барадзінская бітва.

2020 — Кіраўніцу штабу Віктара Бабарыкі на выбарах 2020 году Марыю Калесьнікаву схапілі сілавікі 7 верасьня 2020 году, спрабавалі прымусова яе вывезьці ва Ўкраіну. Аднак Калесьнікава на мяжы парвала свой пашпарт, вылезла праз вакно з аўтамабіля і вярнулася на тэрыторыю Беларусі. Там яе адразу затрымалі. Калесьнікаву судзілі ў закрытым рэжыме разам зь юрыстам Максімам Знакам. Яе прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу і 6 верасьня 2021 году яе асудзілі на 11 гадоў калёніі.

У гэты дзень нарадзіліся

1714 Міхал Карыцкі, вялікалітоўскі паэт-лацініст эпохі Асьветніцтва, манах-езуіт, пэдагог, доктар філязофіі.

1832 Людвік Нарбут, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі і Літве.

1885Палута Бадунова, беларускі палітык, адзін зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, сябра Рады і Народнага сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі.

Палута Бадунова
Палута Бадунова

1919Алесь Асіпенка, беларускі пісьменьнік, сцэнарыст, заслужаны работнік культуры БССР (1979).

1935Станіслаў Астапчык, беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізыкі мэталаў.

1939 Уладзімер Халіп, беларускі і савецкі сцэнарыст, літаратар.

У памяці

1954 — у Мюнхэне пры загадкавых абставінах памёр Леанід Карась, журналіст беларускай службы Радыё Вызваленьне.

2004 — памёр беларускі пісьменьнік і перакладчык Алесь Асташонак.

Алесь Асташонак. «Жоўты колер белага сьнегу». Менск, «Мастацкая літаратура», 2006
Алесь Асташонак. «Жоўты колер белага сьнегу». Менск, «Мастацкая літаратура», 2006

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG