Беларуска Леся-Стэфанія Міхалевіч разам са сваім хлопцам цяпер ва ўкраінскай вёсцы Піліпавічы каля Барадзянкі, там сапраўднае пекла. У вёсцы неўзабаве скончыцца ежа, пітная вада і паліва для генэратара. Электрычнасьці і ацяпленьня ўжо няма. Дзяўчына апавядае, як там апынулася і што цяпер адбываецца.