У Вільні каля амбасады Беларусі ствараюць мурал з выявай Алеся Бяляцкага. ФОТА

Мурал з выявай Алеся Бяляцкага ў Вільні, Літва. 20 сьнежня 2022 году
Мурал з выявай Алеся Бяляцкага ў Вільні, Літва. 20 сьнежня 2022 году

Партрэт ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага намалююць насупраць амбасады Беларусі: беларускі праваабаронца будзе «глядзець» на яе з фасаду прагімназіі імя Сымона Даўкантаса.

У сталіцы Літвы каля амбасады Беларусі ствараюць мурал з выявай палітзьняволенага Алеся Бяляцкага.

Праца над муралам пачалася ўчора, 19 сьнежня.

Ініцыявала праект Міністэрства замежных спраў Літвы, падтрымаў яго праваабарончы цэнтар «Вясна». Рэалізуюць ідэю мастакі зь лябараторыі Kiaurai sieńs і калектыву Gyva Grafika.

​
XS
SM
MD
LG