Чаму многія ўцекачы зь Беларусі гавораць на мове чужой краіны? Да якой літаратуры належаць расейскамоўныя творы беларускіх пісьменьнікаў-эмігрантаў? Кім будуць іхныя дзеці, якіх бацькі вывезьлі з радзімы ў несьвядомым узросьце?
Паразмаўлялі з аўтаркай падкасту «Што ты тут забыў», псыхалягіняй, гештальт-тэрапэўткай Кацярынай Розінай. Даведаліся, як ствараўся падкаст, як тэма выбрала аўтарку і чаму гэта пра ўсіх нас.
Свабода сустрэлася з выдаўцом на беластоцкім кніжным кірмашы і даведалася падрабязнасьці гучнай дамовы.
Палітвязень Андрэй Кузьнечык піша, як у калёніі адсьвяткавалі Вялікдзень. Радуецца посьпехам дачкі ў маляваньні і таму, як сын узбагачае слоўны запас.
Кацярына выехала зь Беларусі пасьля адбыцьця «хатняй хіміі». У размове са Свабодай яна расказала, у якой атмасфэры цяпер жывуць людзі ў правінцыі і чаму яна дагэтуль ня хоча раскрываць свайго сапраўднага імя.
Літоўскі Сейм 20 красавіка адхіліў вэта прэзыдэнта краіны Гітанаса Наўседы аб санкцыях супраць беларусаў і расейцаў. Пазыцыя Наўседы была ў тым, каб зраўняць беларусаў і расейцаў у абмежаваньнях правоў.
70 дзён няма ніякіх зьвестак ад Мікалая Статкевіча. Таксама 70 дзён няма лістоў ад Максіма Знака. 60 дзён — ад Ігара Лосіка. Адвакатаў да палітзьняволеных не дапускаюць.
Суразмоўца Свабоды зь беларускага бізнэс-асяродку мяркуе, што наўрад ці беларуская кампанія Swed House стане паўнавартаснай зьменай IKEA на расейскім рынку.
Беларускія актывісты ў Варшаве сабраліся сёньня каля амбасады Літвы ў польскай сталіцы, каб перадаць пэтыцыю з пратэстам супраць прынятага ў Літве закону, які сур'ёзна ўскладніць прававое становішча беларусаў.
Беларусам могуць забараніць выдачу віз і дазволаў на жыхарства ў Літве. Спыталі, як літоўцы ставяцца да беларусаў і да новай прапановы адносна іх.
Украіна пакуль такой рэкамэндацыі не атрымала.
Былая адміністратарка пратэставага тэлеграм-каналу «Водители 97%» абскардзіла чарговы прысуд, для яе ён стаў ужо трэцім.
Вучэньні заплянаваныя з 19 па 22 красавіка.
Прэзыдэнт Украіны правёў нараду аб сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў рэгіёне, а таксама аб узьвядзеньні фартыфікацыйных і інжынэрных збудаваньняў мяжы зь Беларусьсю для ўзмацненьня бясьпекі.
Галоўная задача — ідэнтыфікаваць усіх спартоўцаў, якія атрымліваюць заробкі ў Міністэрстве абароны або ў фэдэрацыях, створаных сілавымі структурамі.
У сакавіку 2023 году некаторыя папулярныя беларускія суполкі «ВКонтакте» перасталі існаваць. На іх месцы зьявіліся новыя, аб’яднаныя брэндам «Главное».
Паэт, перакладчык і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч ужо год вядзе канал на ютубе. Ён расказаў Свабодзе пра свае ўражаньні, пляны і параіў, якія кнігі варта зараз пачытаць беларусам.
Асаблівасьць расьсьледаваньня ў тым, што Данііл Гетманцаў ачольвае парлямэнцкі камітэт фінансаў, падатковай і мытнай палітыкі і зьяўляецца аўтарам падатковай рэформы, якую ва Ўкраіне ўспрынялі крытычна.
У якасьці каго Лукашэнка сустракаўся з кіраўніком данецкіх сэпаратыстаў? Чым гэтая сустрэча прынцыпова адрозьніваецца ад сустрэчаў з кіраўнікамі расейскіх рэгіёнаў?
Беларускія вернікі за мяжой абмеркавалі каталіцкі SMM, сьцягі ў касьцёле, грошы на канцэрты і свой статус. Першы зьезд беларусаў-каталікоў за мяжой у такім фармаце прайшоў днямі ў Варшаве. На яго сабраліся больш за 50 чалавек.
Загрузіць яшчэ