Беларусам пагражае абмежаваньне волі на тэрмін да трох гадоў.
Рабочы прадпрыемства «Гродна Азот» Дзяніс Сайко ў 2020 годзе далучыўся да пратэстаў, а праз год зьехаў зь сям’ёй у Філядэльфію. Ён расказаў, як калегі ігнаравалі страйк, як за $12 тысяч трапіць у ЗША і як прайшлі партнэрскія роды ў Амэрыцы.
Сьледчыя мяркуюць, што грамадзянін Украіны на заказ застрэліў трох чалавек — у 1996, 1997 і 2001 гадах. У двух апошніх выпадках гэта былі рэгіянальныя бізнэсоўцы.
Міністры замежных спраў краін G7 паўтарылі свой заклік да трэціх бакоў спыніць сваю дапамогу Расеі ў вайне з Украінай ў выніковым камюніке сустрэчы кіраўнікоў МЗС у Японіі.
19 сакавіка прэс-служба Крамля паведамляла, што Ўладзімір Пуцін наведваў Марыюпаль, горад на акупаванай Расеяй тэрыторыі на ўсходзе Ўкраіны.
Рэшткі ракеты знайшлі ў полі 14 красавіка 2022 году і ў часе расьсьледаваньня выявілі, што яе выпусьцілі з тэрыторыі Беларусі каля 23 гадзіны 4 красавіка таго ж году.
Літоўскія памежнікі перахапілі ў Салечніцкім раёне на мяжы зь Беларусьсю бесьпілётнік, на якім замацавалі амаль 700 пачкаў цыгарэт зь беларускімі акцызнымі маркамі.
У Адэскай вобласьці, паводле афіцыйнай статыстыкі на 2001 год, пражывае каля 20 тысяч этнічных беларусаў, зь іх 6 тысяч — у Адэсе.
Такая практыка распаўсюдзілася сярод беларусаў, якія выехалі з радзімы пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне.
Міністар абароны Славаччыне Яраслаў Надзь паведаміў аб завяршэньні перадачы Ўкраіне ўсіх 13 зьнішчальнікаў МіГ-29, як гэта вырашыў славацкі ўрад.
Урачыстасьці пройдуць 17-18 красавіка 2023 году. Цэнтральная тэма Дня памяці ахвяр Галакосту: «Габрэйскі супраціў падчас Галакосту: 80-годзьдзе паўстаньня ў Варшаўскім гета».
Такія зьвесткі падае выведка Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі. Паводле колькасьці ахвяр ад мінаў Ўкраіна выйшла на чацьвёртае месца ў сьвеце пасьля Афганістану, Малі і Емэну.
Падзеі 17 красавіка ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін вечарам у нядзелю — як вынікае з паведамленьняў Крамля і расейскіх дзяржаўных агенцтваў — сустрэўся з міністрам абароны Кітая Лі Шанфу, які прыбыў у Расею з візытам.
Прэзыдэнт Бразыліі Луіс Ігнасіа Лула да Сілва заклікаў стварыць аналяг «Вялікай дваццаткі» для дасягненьня міру ва Ўкраіне з удзелам краін Лацінскай Амэрыкі, Кітая і ААЭ, паведамляе El Tiempo.
Камітэт нацыянальнай бясьпекі (КНБ) Казахстана расьсьледуе 10 крымінальных справаў у дачыненьні да грамадзянаў краіны ў сувязі зь іх удзелам у вайне ва Ўкраіне. Такая інфармацыя вынікае з афіцыйнага адказу КНБ выданьню «Курсив».
Паездку на перамовы з расейскім бокам у Беларусь летась у сакавіку назваў у інтэрвію гішпанскай газэце La Razon найгоршым днём у сваім жыцьці міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў.
Эўракамісія заявіла аб недапушчальнасці аднабаковых захадаў у сфэры гандлю пасьля таго, як Польшча а ўслед за ёй і Вугоршчына аб’явілі аб увядзеньні часовай забароны на імпарт украінскага збожжа і іншай сельгаспрадукцыі з Украіны да канца чэрвеня гэтага года.
Амэрыканскія дасьледнікі паведамілі, што дадзеная камбінацыя зьніжае рызыку сьмерці ці рэцыдыву мэляномы на 44%.
У Судане ў ноч на нядзелю працягнулася ўзброенае супрацьстаяньне паміж рэгулярным войскам і ваенізаванай праўрадавай групоўкай «Сілы хуткай падтрымкі». За ноч загінулі як найменей 56 чалавек, каля 600 атрымалі раненьні.
Загрузіць яшчэ