Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Эдварда Вайніловіча. І Bloomsday


Эдвард Вайніловіч
Эдвард Вайніловіч

Падзеі 16 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

16 чэрвеня 1928 году памёр Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзяяч, мэмуарыст. У 1905–1910 гадах на грошы Вайніловіча пабудавалі Чырвоны касьцёл у памяць пра ягоных дзяцей, якія заўчасна памерлі, — Сымона і Алену Вайніловічаў.

Алена і Сымон Вайніловічы
Алена і Сымон Вайніловічы

Таксама ў гэты дзень

1904 — у Дубліне адбылося першае спатканьне будучага ірляндзкага пісьменьніка Джэймза Джойса і Норы Барнакл, якая пазьней стала ягонай жонкай. Менавіта гэты дзень Джойс абраў часам дзеяньня свайго раману «Уліс», які выйшаў у Парыжы ў 1922 годзе. Першая палова раману ў беларускім перакладзе Яна Максімюка выйшла ў Беластоку ў 1993-м.

Уліс, першае беларускае выданьне, 1993, перакладчык Ян Максімюк
Уліс, першае беларускае выданьне, 1993, перакладчык Ян Максімюк

2006 — для карыстальнікаў адкрылі новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся

1834Аляксандар Ельскі, гісторык, этнограф, краязнавец, пісьменьнік, перакладчык, публіцыст.

1836Міхал Цюндзявіцкі, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., ахвяра расправы расейскіх калянізатараў.

1897 Аляксандар Шлюбскі, літаратуразнавец, этнограф, фальклярыст, бібліёграф.

1953 Васіль Лазоўскі, мастак, пэдагог, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

У памяці

1937 Аляксандар Чарвякоў, дзяржаўны дзеяч БССР, партыйны дзеяч РКП(б) і КП(б)Б, даведзены да самагубства.

Аляксандар Чарвякоў
Аляксандар Чарвякоў

954 — памёр Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік.

1955 — памёр Васіль Рагуля, грамадзка-культурны дзеяч, пасол польскага сэйму, пэдагог, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне, Бэльгіі і ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG