Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія, Нідэрлянды, Данія і ЗША перададуць Украіне «сотні» ракет для сыстэм СПА


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Вялікая Брытанія, Нідэрлянды, Данія і ЗША на працягу некалькіх тыдняў перададуць Украіне «сотні» ракет для сыстэм СПА, а таксама некалькі саміх сыстэм.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў абаронных ведамстваў дзяржаў NATO.

Прадстаўнікі вайсковых ведамстваў заявілі, што ў рамках гэтай ініцыятывы для патрэб УСУ будуць дастаўлены «сотні зэнітна-ракетных комплексаў малой і сярэдняй далёкасьці і зьвязаных зь імі сыстэм, неабходных для абароны крытычнай нацыянальнай інфраструктуры Ўкраіны і далейшага забесьпячэньня посьпеху контранаступальных апэрацый у бліжэйшыя месяцы».

Пастаўка абсталяваньня, як зазначаецца ў заяве, ужо пачалася і павінна завяршыцца на працягу некалькіх тыдняў.

На пачатку чэрвеня на саміце Эўрапейскай палітычнай супольнасьці, які праходзіў у Малдове, прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заклікаў удзельнікаў сустрэчы стварыць «кааліцыю Patriot» для сыстэмных паставак Кіеву сучасных сродкаў СПА. Гэтыя сыстэмы СПА, паводле слоў Зяленскага, дапамогуць Украіне пратрымацца да пастаўкі зьнішчальнікаў F-16.

Да гэтага ЗША зацьвердзілі продаж Украіне сыстэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS і зьвязанага зь ёю абсталяваньня на суму $285 млн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG