Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША аб’явілі пра новы пакет вайсковай дапамогі Ўкраіне. У яго ўвойдуць ракетныя комплексы Stinger і сыстэмы СПА Avenger


ЗША выдзяляюць Украіне новы пакет вайсковай дапамогі на 300 млн даляраў, паведаміў на брыфінгу каардынатар па стратэгічных камунікацыях у Радзе нацыянальнай бясьпекі ЗША Джон Кірбі.

У новы пакет увойдуць пераносныя зэнітныя ракетныя комплексы Stinger, сыстэмы СПА Avenger, супрацьтанкавыя сыстэмы AT-4, больш за 30 мільёнаў патронаў, абсталяваньне для разьмінаваньня тэрыторыі, а таксама боепрыпасы для бесьпілётнікаў, высокадакладныя авіяцыйныя боепрыпасы, артылерыйскія і танкавыя снарады, боепрыпасы для сыстэм СПА Patriot і рэактыўнай сыстэмы залпавага агню HIMARS.

ЗША будуць працягваць працаваць са сваімі саюзьнікамі і партнэрамі, каб даць Украіне магчымасьці для задавальненьня яе непасрэдных патрэбаў на полі бою і доўгатэрміновых запатрабаваньняў для гарантаваньня бясьпекі, гаворыцца ў паведамленьні Пэнтагону.

  • 21 траўня ЗША абвясьцілі пра выдзяленьне Ўкраіне пакета вайсковай дапамогі на суму 375 млн даляраў. У яго ўвайшлі артылерыя і боепрыпасы, у тым ліку для HIMARS, а таксама вайсковая тэхніка.
  • Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што сумарна дапамога ЗША Ўкраіне складае ўжо 37 мільярдаў даляраў.
  • На мінулым тыдні ЗША зацьвердзілі продаж Украіне сыстэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS і зьвязанага зь ёю абсталяваньня на суму 285 млн даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG