Такую заяву зрабіў кіраўнік Бюро Эўропы і краінаў былога Савецкага Саюза арганізацыі «Рэпартэры бяз межаў» Ёхан Бір прэсавай службе Беларускай асацыяцыі журналістаў.
У асуджаных да пакараньня сьмерцю за тэракты ў Беларусі застаецца 8 дзён, каб падаць прашэньні пра памілаваньне.
На Гомельшчыне ўпершыню з савецкіх часоў адкрываюцца камісійныя крамы й аддзелы, якія гандлююць ужываным беларускім адзеньнем, абуткам, бытавой тэхнікай. Пашыраць камісійны гандаль патрабуюць мясцовыя ўлады.
У КДБ Беларусі расьсьледуецца крымінальная справа адносна старшыні рады дырэктараў прадпрыемства «Белзамежбуд», кіраўніка назіральнага савета «Трастбанка» Віктара Шаўцова.
Пра тое, што абарона правоў сэксуальных меншасьцяў стане адным з прыярытэтаў амэрыканскай зьнешняй палітыкі, гаворыцца ў дырэктыве, якую выдаў прэзыдэнт ЗША Барак Абама.
Брытанскі міністар у справах Эўропы Дэвід Лідынгтан сустрэўся ў кулюарах сэсіі Рады міністраў АБСЭ ў Вільні з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.
Міхаіл Гарбачоў лічыць мінулыя выбары ў Дзярждуму несумленнымі і заклікае ўлады арганізаваць новыя.
Дэйвід Крэймэр, прэзыдэнт амэрыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House, на сустрэчы ў Вільні са студэнтамі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту выказаў свае меркаваньні наконт падзеяў у Беларусі.
Дэпутатка Бундэстагу Ўта Цапф пракамэнтавала закрыцьцё напрыканцы году прадстаўніцтва фундацыі імя Фрыдрыха Эбэрта. Паводле яе, фундацыя вымушаная зьехаць зь Беларусі, нягледзячы на сваю выдатную працу. Гэткім чынам, лічыць нямецкая сацыял-дэмакратка, лукашэнкаўская ўлада яшчэ больш павялічвае ціск на беларускую грамадзянскую супольнасьць.
Кіраўніца аддзяленьня прафсаюзу РЭП па Берасьцейшчыне Зінаіда Міхнюк атрымала забарону на правядзеньне мітынгу да міжнароднага Дня правоў чалавека 10 сьнежня.
Цяпер Дзьмітрыя Тоўсьціка шукаюць аднапартыйцы й праваабаронцы. 6 сьнежня яго выклікалі ў міліцыю, пасьля чаго сувязь зь ім згубілася. У міліцыі не даюць зьвестак нават ягонай маці. З-за гэтага ў жанчыны здарыўся сардэчны прыступ.
Карэспандэнт беларускага дзяржаўнага тэлеканалу АНТ Аляксей Міхальчанка, уключаны ў сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу, уехаў на тэрыторыю Літвы па літоўскай нацыянальнай візе, якая дае яму права знаходзіцца толькі на тэрыторыі гэтай краіны ЭЗ.
Старшыня суполкі Свабоднага прафсаюзу беларускага Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў Міхаіл Кавалькоў зьвярнуўся ў раённую пракуратуру з просьбай абараніць яго гонар і дзелавую рэпутацыю.
Круглы стол, на якім абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі, прайшоў у сэйме Літвы.
Рэдактара крычаўскай незалежнай газэты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага раённая падатковая інспэкцыя аштрафавала на 10 базавых велічыняў (350 тысяч рублёў).
Намесьніца старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка атрымала павестку з крымінальна-выканаўчую інспэкцыі Першамайскага РУУС.
7 сьнежня 2011 г. у Бруселі пройдзе экспэртная канфэрэнцыя пад назвай «Трансфармаваньне Беларусі: шляхі дасягненьня».
Пасьля цяжкай і працяглай хваробы памерла Ірына Бугрова — кандыдат філязофскіх навук, вядомы беларускі палітоляг, сацыяльны псыхоляг, спэцыяліст у дзейнасьці няўрадавых арганізацый.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У аўторак у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Растове-на-Доне прайшлі акцыі пратэсту супраць парушэньняў на выбарах у Дзярждуму Расеі.
Загрузіць яшчэ