Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакаты сустрэліся з Канавалавым і Кавалёвым


У асуджаных да пакараньня сьмерцю за тэракты ў Беларусі застаецца 8 дзён, каб падаць прашэньні пра памілаваньне.

Асуджаны да сьмяротнага пакараньня за тэракт у менскім мэтро Дзьмітры Канавалаў, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 6 сьнежня атрымаў копію судовага рашэньня. У яго застаецца 8 дзён для падачы прашэньня аб памілаваньні.

Пра гэта паведаміў Інтэрфаксу адвакат Канавалава.

Дзьмітры Лепрэтар сказаў, што скаргаў на самаадчуваньне падабаронны не выказваў: «Мы абмяркоўвалі ўсе неабходныя пытаньні, аднак у сілу таго, што гутарка адваката з падабаронным зьвязана адвакацкай таямніцай, падрабязнасьці нашага размовы разгалошваньню не падлягаюць».

7 сьнежня адбылася сустрэча з адвакатам Станіславам Абразеям і другога асуджанага да сьмяротнага пакараньня па справе аб тэрарызьме Ўладзіслава Кавалёва.

30 лістапада першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Аляксандар Федарцоў прыгаварыў Зьмітра Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва да сьмяротнага пакараньня. Праваабаронцы і грамадзкія дзеячы, міжнародная супольнасьць асудзілі такі жорсткі вырак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG