Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла палітоляг Ірына Бугрова


Ірына Бугрова
Ірына Бугрова
Пасьля цяжкай і працяглай хваробы памерла Ірына Бугрова — кандыдат філязофскіх навук, вядомы беларускі палітоляг, сацыяльны псыхоляг, спэцыяліст у дзейнасьці няўрадавых арганізацый.

Як навуковец, яна пакінула пасьля сябе выдатную кнігу, што выйшла ў Нямеччыне ў 1998 годзе, «Палітычная культура Беларусі ад Вялікага княства Літоўскага да рэжыму Лукашэнкі».

Сайт Руху «Гавары праўду» піша: «Ірына Іванаўна была выдатным чалавекам — прыгожая, абаяльная, шырока адукаваная жанчына, сваёй надзвычай сьветлай усьмешкай яна ўсяляла упэўненасьць і аптымізм у кожнага, хто кантактаваў з ёй. А ведалі яе многія: значную частку свайго жыцьця яна прысьвяціла падтрымцы парасткаў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі».

Пры ёй сьціраліся узроставыя і сацыяльныя грані, яна яднала. І гэта пры тым, што яна умела быць патрабавальнай і цьвёрдай, іранічнай і крытычнай. Гэта аб’ядноўвала Ірыну Іванаўну з яе бліжэйшай сяброўкай — Сьвятланай Андрэеўнай Навумавай, якую яна перажыла не на шмат часу, — піша сайт Руху «Гавары праўду»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG