6 сьнежня ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Растове-на-Доне прайшлі акцыі пратэсту супраць парушэньняў на выбарах у Дзярждуму Расеі.
Акцыя ў Маскве адбывалася каля Трыюмфальнай плошчы. Паліцыя ачапіла плошчу і не пускала на яе людзей, маніфэстантаў арыштоўвалі на падыходах да Трыюмфальнай. Паводле карэспандэнтаў Свабоды было затрымана больш за 300 чалавек, у тым ліку лідэр незарэгістраванай партыі «Парнас» Барыс Нямцоў, лідэр «Другой Расеі» Эдуард Лімонаў і кіраўнік партыі «Яблык» Сяргей Мітрохін. Паводле апошняй інфармацыі Нямцоў ужо вызвалены.
У акцыі пратэсту ўзялі ўдзел некалькі сотень чалавек.
Асаблівасьцю падзеі стала тое, што ў раёне апазыцыйнай акцыі сабралася некалькі тысяч актывістаў праўрадавых маладзёвых арганізацыяў. Яны скандзіравалі «Пуцін! Расея!» і «Мядзьведзеў! Перамога!», «Народ-Мядзьведзеў-Пуцін».
Апазыцыйныя маніфэстанты скандзіравалі свае лёзунгі: «Расея бяз Пуціна», «Вы скралі нашы галасы», «Усе нашысты – прастытуткі».
Паведамляецца, што мелі месца сутычкі паміж праўрадавымі і апазыцыйнымі маніфэстантамі.
Паліцыя вельмі жорстка абыходзілася ня толькі з апазыцыйнымі маніфэстантамі, але і з журналістамі, якія асьвятлялі акцыю. Карэспандэнта «Коммерсанта» Аляксандра Чарныха зьбілі ў аўтазаку. На заяву, што ён журналіст і прыйшоў асьвятляць акцыю, ён атрымаў адказ паліцэйскага – ты тут ніхто. Праўда, потым журналіста вызвалілі і сталічная паліцыя прынесла прабачэньне рэдакцыі.
У Пецярбургу паліцыя затрымала каля 200 чалавек – удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі апазыцыі каля Гасьціннага двара.
Каля 300 чалавек правялі сёньня акцыю пратэсту ў Растове-на-Доне, 25 чалавек затрыманыя.
Учора ў акцыі пратэсту ў Маскве ўзялі ўдзел каля 8 тысяч чалавек. Шмат яе ўдзельнікаў былі затрыманыя, вядомыя апазыцыянэры Аляксей Навальны і Ільля Яшын былі асуджаныя на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.