Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 сьнежня


Belarus -- calendar, today
Belarus -- calendar, today
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е


У Горадні і ў Гомелі – сонечна, на астатняй тэрыторыі краіны – хмарна, без ападкаў. Тэмпэратура ад – 2 да +1.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


Брусэль, экспэртная канфэрэнцыя «Трансфармацыя Беларусі: шляхі дасягненьня», арганізаваная дасьледным цэнтрам «Карнэгі Эўропа», «Офісам за дэмакратычную Беларусь» і Беларускім інстытутам стратэгічных дасьледаваньняў. Эўракамісар у пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Штэфан Фюле прапануе на канфэрэнцыі сваё бачаньне цяперашняй стратэгіі ЭЗ адносна Беларусі.

Менск, прэсавы цэнтар газэты «Аргумэнты і факты» (вул. Б.Хмяльніцкага, 7), круглы стол на тэму: «Навучаньне і студэнцкія праграмы ў краінах Эўразьвязу і ЗША: магчымасьці, цяжкасьці, рэаліі». Пачатак у 11.00.

Менск, Інстытут імя Гётэ (вул. В.Харужай, 25/3), публічная дыскусія на тэму: «Беларуская творчая эміграцыя». Пачатак у 19.00.

Міжнародны дзень грамадзянскай авіяцыі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


1550 – Барбара Радзівіл каранаваная ў Кракаве як каралева польская.

1921 – Заснаванае Таварыства беларускай школы.

1941 – Японія атакуе амэрыканскую ваенна-марскую базу Пэрл-Харбар, ЗША ўступаюць у Другую сусьветную вайну.

У гэты дзень нарадзіліся:

1878 – Аляксандар Астрамовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, паэт.

1928 – Радзім Гарэцкі, беларускі вучоны-геоляг, грамадзкі дзяяч.

1941 – Васіль Ліцьвінка, зьбіральнік і папулярызатар беларускага традыцыйнага фальклёру, вучоны-фальклярыст.

МІНУС 365:


Заснавальніка “Wikileaks” арыштавалі

Цытата на памяць.


Закаханы ў сябе ня мае супернікаў.
Марк Тулій Цыцэрон
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG