Дэпутаты літоўскага Сойму бралі ўдзел у форуме рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Беларусі.
У кватэрах каля дзесяці расійскіх апазыцыянэраў сёньня прайшлі ператрусы ў сувязі з справай аб масавых беспарадках на Балотнай плошчы 6 траўня.
Штодня ў чэрвені выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэю (цяперашнія і колішнія) чытаюць радкі з улюблёных быкаўскіх твораў.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Рэжым прэзыдэнта Сырыі Башара Асада знаходзіцца «на апошнім дыханьні» і ўжо страціў кантроль над шэрагам гарадоў краіны. Пра гэта заявіў сёньня новаабраны лідэр найбуйнейшага аб’яднаньня сырыйскіх апазыцыянэраў, Сырыйскай нацыянальнай рады, Абдэльбасэт Сіда.
Прэм’ер-міністар Гішпаніі Мар’ян Рахой выступіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Мадрыдзе з падрабязнасьцямі адносна ўмоваў крэдытаў на 100 мільярдаў даляраў, якія Эўразьвяз паабяцаў выдзеліць гішпанскім банкам.
На месцы ў ніжняй палаце парлямэнту прэтэндуюць больш за шэсьць з паловай тысячаў кандыдатаў.
Некаторым удзельнікам міжнароднай канфэрэнцыі Партыі эўрапейскіх левых (ПЭЛ) «Дэмакратыя і эканамічны крызіс» адмоўлена ў беларускіх візах, паведамляе БелаПАН. Канфэрэнцыя адбывалася ў Менску 9–10 чэрвеня.
Максім Мірны і Дэніэл Нестар ў другі раз запар перамаглі ў адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе «Ралян Гарос» у парным разрадзе.
Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (УЕФА) пачаў дысцыплінарную справу супраць Расейскага футбольнага зьвязу ў сувязі з паводзінамі расейскіх заўзятараў на матчы Расея-Чэхія ў пятніцу.
9 траўня ў Маладэчне пачаўся 12-ы нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі, прысьвечаны 130-годзьдзю з дня нараджэньня Янкі Купалы і Якуба Коласа.
9 чэрвеня ў Магілёве у гарадзкой ратушы адбылася прэзэнтацыя выкупленага ў Расеі экзэмпляра статута Вялікага Княства Літоўскага, выдадзенага ў 1588 годзе Львом Сапегам.
9 чэрвеня ў Варшаве ў Тэатры Польскім адбудзецца прэм’ера спэктаклю «Час жанчын».
Аб’ём транспартыроўкі газу «Газпромам» у рэжыме транзыту па тэрыторыі Беларусі ў 2013 годзе можа скласьці да 60 млрд. кубамэтраў.
Расейскія заўзятары зьбілі польскі пэрсанал, а таксама пабіліся паміж сабой — адзін чалавек у шпіталі, чатыры — у паліцыі.
Адразу пасьля арганізацыі суполкі незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах, на сябраў гэтай суполкі пачаўся ціск, а некаторыя рабочыя былі звольненыя. Як складваецца лёс звольненых з «Граніту» актывістаў?
Гомельскія сябры Беларускага Хэльсінскага камітэту Алесь Яўсеенка й Марыя Багдановіч падрыхтавалі й накіравалі калектыўны зварот да міністра інфармацыі Беларусі Алега Праляскоўскага. Пад зваротам падпісаліся 40 чалавек.
Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Крыстаф Вайль наведвае зь візытам Горадню.
Невымоўнае, гэта тое, што трэба шукаць, у ім усё і знаходзіцца, — казаў адзін з герояў Эміля Ажара. Гэтае «ўсё» немагчыма памацаць ды перасунуць з месца на месца. Але гэтае «ўсё» пашырае ўнутраную прастору бязьмежна. Ды выпраўляе ў бездарожжа.
Загрузіць яшчэ