Інцыдэнт адбыўся пасьля матчу паміж зборнымі Расеі й Чэхіі, які праходзіў 8 чэрвеня ва Ўроцлаве. Польскія ахоўнікі, што абслугоўвалi гэты матч, пацярпелі ад расейскіх заўзятараў. У выніку нападу пацярпелі таксама сьцюарды UEFA.
Чатыры супрацоўнікі аховы атрымалі цялесныя пашкоджаньні. Пасьля мэдычнай кансультацыі яны пакінулі шпіталь, перадае беларуская служба Польскага радыё.
Хуліганы пасьля інцыдэнту хутка ўцяклі са стадыёну да прыезду паліцыі. Цяпер польскія праваахоўныя ворганы вядуць пошук правапарушальнікаў.
Паводле паліцыі, у адной з рэстарацыяў ва Ўроцлаве здарылася таксама бойка паміж двума групамі расейскіх заўзятараў. Як паведамілі Польскаму радыё ў камэндатуры паліцыі Ўроцлава, адзін з расейцаў трапіў у шпіталь, чацьвёра — у пастарунак.