Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Нямеччыны наведае лютэранскую царкву ў Горадні


Крыстаф Вайль
Крыстаф Вайль

Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Крыстаф Вайль наведвае зь візытам Горадню.

Дыплямат возьме ўдзел ва ўрачыстым богаслужэньні ў лютэранскай царкве ў Горадні, якім царква адзначае стогадовы юбілей. У 1912 годзе будынак царквы быў поўнасьцю рэканструяваны і набыў цяперашні выгляд.

Эвангелічна-лютэранская суполка ў Горадні ўтворана ў 1793 годзе. У рамках праграмы захаваньня культурнай спадчыны ўрад ФРН прадставіў сродкі, каб зрабіць свой унёсак у рэстаўрацыю і рамонт царквы — гістарычнага аб’екта агульнай беларуска-нямецкай культурнай спадчыны. Урачыстае богаслужэньне пройдзе 10 чэрвеня.

9 чэрвеня Крыстаф Вайль сустрэнецца таксама са старшынёй Гарадзенскага аблвыканкама Сямёнам Шапірам, паведамляе прэс-служба амбасады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG