Штодня ў чэрвені выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэю (цяперашнія і колішнія) чытаюць радкі з улюблёных быкаўскіх твораў.
5 чэрвеня ў Менску прэзэнтавалі кнігу Ўладзімера Арлова «Пакуль ляціць страла». Кніга «Пакуль ляціць страла» выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
6 чэрвеня Таварыства вольных літаратараў у менскай кнігарні «логвінаЎ» уручала прэмію «Гліняны Вялес» за 2011 год. Ляўрэатам стаў Аляксандар Лукашук з кнігай «Сьлед матылька. Освальд у Менску» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
7 чэрвеня ў менскай кнігарні «логвінаЎ» прэзэнтавалі кнігу «Слоўнік Свабоды». Выденьне выйшлаў ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Сьвятару прыхода храма Адсячэньня Галавы Іаана Хрысьціцеля Мікалаю Гайдуку закідаюць ўхіленьне ад абавязковай дактыляскапіі.
Бабруйскі гарвыканкам адпісаў прадстаўнікам мясцовай грамадзкасьці, якія зьвярталі ўвагу чыноўнікаў на неабходнасьць больш шырокага выкарыстаньня беларускай мовы ў публічным гарадзкім жыцьці. Тыя з рупліўцаў роднай мовы, якія атрымалі адказы, імі незадаволеныя.
Менскі гарадзкі суд не задаволіў наглядную скаргу, пададзеную праваабаронцам і ягоным адвакатам на прысуд Першамайскага раёну Менска і рашэньне калегіі Менскага гарадзкога суда.
Хочаце лепш вучыцца? Вучыцеся нанач.
8 чэрвеня суд Бабруйска задаволіў патрабаваньне старшыні суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў Міхаіла Кавалькова да адміністрацыі прадпрыемства.
У Варшаве ўрачыста адкрыўся чэмпіянат Эўропы па футболе. У цырымоніі адкрыцьця ўзялі ўдзел звыш васьмісот валянтэраў з больш як 60 краінаў. Гульні першынства будуць праходзіць на васьмі стадыёнах у дзьвюх дзяржавах — Польшчы і Ўкраіне.
Так актывісты моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду!» спрабавалі прыцягнуць увагу да праблем з грамадзкімі свабодамі ў Беларусі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў у пятніцу закон аб памацненьні пакараньняў за парушэньні на масавых акцыях, прыняты раней Дзяржаўнай думаю і ўхвалены Саветам фэдэрацыі.
8 чэрвеня актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык атрымаў пісьмовае паведамленьне пра тое, што зь ім ня будзе працягнуты кантракт.
З пачатку бягучага году органы дзяржаўнага санітарнага нагляду выявілі недахопы больш як на 21 000 аб’ектах гандлю, грамадзкага харчаваньня і прыдарожнага сэрвісу. Агулам у краіне праверана 65 тысяч прадпрыемстваў.
Улады Беларусі абавязаліся ў 2012 годзе прадаць дзяржаўнай уласнасьці на 2,5 млрд. даляраў.
Яшчэ сем краін Эўропы — Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісьляндыя, Сэрбія, Альбанія і Ліхтэнштэйн — далучыліся да эканамічных і візавых санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі.
Насельніцтву Беларусі цяпер «катэгарычна забаронена прыносіць хатнія харчы й напоі на ўрачыстасьці й застольлі ў рэстаранах, кафэ ці ў іншых аб’ектах грамадзкага харчаваньня».
Сьледзтва выставіла абвінавачваньне — замаху на ўчыненьне тэракту — зламысьніку, які спрабаваў падарваць будынак міліцыі ў Жлобіне.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў бліжэйшыя 10 дзён прыме рашэньне аб прызначэньні даты парлямэнцкіх выбараў, якія павінны прайсьці восеньню гэтага году.
Загрузіць яшчэ