Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія парлямэнтары ў Беларусі расхвальвалі Лукашэнку


Дэпутаты літоўскага Сойму — член фракцыі сацыял-дэмакратаў Станіславас Гядрайціс і прадстаўнік зьмешанай групы Ёнас Ягмінас — бралі ўдзел у форуме рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Беларусі. На форуме літоўскім парлямэнтарам уручылі пісьмовыя падзякі ўраду Беларусі за разьвіцьцё двухбаковых адносін, піша газэта Vilniaus diena.

Палітыкі не засталіся ў даўгу, паведамляе газэта. Ё.Ягмінас запэўніваў, што Беларусь стварае працоўныя месцы ў Літве і ўносіць сур’ёзны ўклад у разьвіцьцё літоўскай эканомікі: «33% загрузкі Клайпедзкага порта — беларускія тавары. І гэта вельмі салідныя лічбы. Калі беларусы задумаюць накіраваць паток тавараў у іншыя парты, невядома, што будзе з Клайпедай ».

Хвалебных словаў на адрас Беларусі і асабіста А. Лукашэнкі не шкадаваў і С. Гядрайціс. Ён запэўніваў, што літоўцам ёсьць чаму павучыцца ў суседзяў і заклікаў, «падмацаваць добрыя адносіны канкрэтнымі справамі».

«Нас сустракаюць цёпла і вельмі канкрэтна. Таму і нашы добрыя адносіны павінны быць падмацаваныя рэальнымі справамі. Мы бачым актыўную дзейнасьць беларускай амбасады. Бачым вашыя засеяныя зялёныя полі. Бачым ваш прагрэс і тое, што створана ў Беларусі, пераважна намаганьнямі вашага прэзыдэнта. Мы бачылі, як усё развальвалася, і ён змог спыніць гэты працэс і павярнуць ў адваротным кірунку», — сказаў палітык.

С. Гядрайціс запэўніваў, што паляпшаючы адносіны з суседзямі, Літва забясьпечыць рэгіянальную бясьпеку.

«У сваім пасланьні прэзыдэнт Даля Грыбаўскайце сьцьвярджала, што калі ў рэгіёне будзе тры атамныя станцыі, бясьпека мусіць быць гарантавана на самым высокім узроўні. Мы павінны рэалізаваць гэтыя словы», — заявіў палітык.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG