Паводле Сіда, пра тое, што ўрад Асада знаходзіцца, як ён выказаўся, «у бядотным становішчы», сьведчаць усё больш частыя абстрэлы і расправы над жыхарамі сырыйскіх гарадоў.
Абдэльбасэт Сіда — 56-гадовы курдзкі актывіст, які жыве ў выгнаньні ў Швецыі — ачоліў апазыцыйную групу па выніках суботняга галасаваньня ў Стамбуле. Менавіта ў Турэччыне цяпер базуецца Сырыйская нацыянальная рада, якая аб’ядноўвае 7 апазыцыйных рухаў, што дамагаюцца адстаўкі Асада законным шляхам.
Тым часам праваабаронцы паведамілі аб новых абстрэлах урадавымі сіламі сырыйскіх населеных пунктаў у правінцыі Хомс. Паводле мясцовых актывістаў, у суботу ўрадавыя вайскоўцы забілі восемдзесят трох цывільных грамадзянаў. Сёньня ахвярамі гвалту сталі, прынамсі, двое мірных жыхароў.