Выстава «Беларусь — гісторыя народу ў марках» адкрылася ў горадзенскім Цэнтры гарадзкога жыцьця. Лявон Карповіч, калекцыянэр зь мястэчка Лунна ў Мастоўскім раёне, што за сорак кілямэтраў ад Горадні, патлумачыў Свабодзе, чаму беларуская гісторыя адлюстраваная на марках аднабакова.