Блогера, аўтара Youtube-каналу «Слуцк для жизни» Ўладзімера Няронскага асудзілі на тры гады калёніі агульнага рэжыму. Гэта першы прысуд фігурантам так званай «справы Ціханоўскага».
140-тысячны Пінск быў адным з гарадоў, дзе ў дзень галасаваньня пратэстоўцы змусілі сілавікоў адступіць. Сёньня падзеі 9–11 жніўня тут успамінаюць як пратэсты за перамены, якія скончыліся катаваньнямі пінчукоў. 13 зь іх ужо некалькі месяцаў знаходзяцца ў Баранавіцкім СІЗА № 6.
У Горадні 1 лютага пачаўся суд над Ігарам Лазовікам. Раней Лазовік выступаў на іншым судзе як сьведка, а потым на яго завялі крымінальную справу. Пагражае да 6 гадоў калёніі.
У судзе Ленінскага раёну Менску асудзілі карэспандэнтку Tut.by Надзею Калініну.
Амаль месяц актывістка зь Берасьця Паліна Шарэнда-Панасюк пад вартай у СІЗА Берасьця. Яе муж Андрэй Шарэнда дома гадуе сыноў 5 і 11 гадоў.
Прысуд будзе абвешчаны 5 лютага.
У Жлобіне судзяць работнікаў Беларускага мэталюргічнага заводу, якія 17 жніўня спрабавалі пачаць страйк. Тады была спынена работа ўсіх трох печаў.
Вядомаму беларускаму мастаку Міколу Купаву 31 студзеня спаўняецца 75 гадоў.
Тысячы лістоў пішуць беларусы палітвязьням. Некаторыя зь іх, як Сяргей Ціханоўскі, атрымліваюць 40-90 лістоў за раз. Часьцяком лісты не даходзяць, ці іх тыднямі не аддаюць адрасатам.
Прадпрымальніка і актывіста Зьмітра Дашкевіча вызвалілі сёньня зь ІЧУ Менскага раёну, дзе ён адбываў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
28 студзеня аб сваім вымушаным закрыцьці паведаміла менская крама «Мой модны кут», уладальнікаў якой затрымалі. Глядзім, якія беларускія асяродкі зазналі рэпрэсіі да і пасьля выбараў.
Акадэмія Міністэрства ўнутраных справаў запатрабавала ад былога інспэктара міліцыі Аляксандра Кучынскага цягам двух месяцаў пакрыць сродкі, патрачаныя міністэрствам на ягонае навучаньне.
Аляксандар Паўлавіч, бацька Марыі Калесьнікавай і Тацяны Хоміч, цяпер адзін — паўтара года таму памерла жонка. Старэйшая дачка ў турме, малодшая вымушана пакінула Беларусь.
Актывістцы руху «Маці-328» Алене Кузьміной вядома, што вязень папраўчай калёніі № 1 у Наваполацку Андрэй Дубік скончыў жыцьцё самагубствам. Інфармацыю ёй пацьвердзіў бацька вязьня Ігар Дубік.
Свабода публікуе чарговыя сьведчаньні былога вязьня лягера для пратэстоўцаў, створанага ў жніўні на тэрыторыі ЛПП № 3.
У дапратэставыя часы ён дапамагаў аднавіцца на працы незаконна звольненым, атрымаць кампэнсацыі за вытворчыя траўмы, абараняў бедных, удоў і сірот.
Два бізнэсоўцы з райцэнтру Круглае ўгледзелі ў словах старшыні райвыканкаму зьняважлівыя выказваньні пра сябе і зьвярнуліся ў суд па абарону гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі. З чыноўніка яны намагаліся спагнаць 10 тысяч рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды.
Працэс над блогерам Паўлам Сьпірыным працягнецца 1 лютага. Судзьдзя Кучук, якая разглядае справу, папярэдзіла, што Павал Сьпірын, які адмовіўся ад адваката і абараняе сябе сам, павінен падрыхтавацца да спрэчак.
А сёмай раніцы 28 студзеня ў пяць кватэр у Навабеліцкім раёне Гомля прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.
У Праваабарончым цэнтры «Вясна» Свабодзе патлумачылі, чаму колькасьць палітвязьняў будзе расьці, чаму дагэтуль ёсьць людзі, якія адмаўляюцца ад такога статусу, і да якіх кепскіх для самога зьняволенага наступстваў такая адмова можа прывесьці.
Загрузіць яшчэ