Прайшло трое сутак з моманту затрыманьня экс-выкладчыцы БелДУТ Валерыі Дзяцук, але ў суд яе так і не прывезьлі. Цэлы дзень у судзе яе чакалі сын і валянтэры. У канцылярыі сказалі, што справа сёньня не разглядалася. У Цэнтральным РАУС сыну сказалі, што маці далі 15 сутак.