Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія ўводзіць строгі карантын праз брытанскі варыянт каранавірусу


Кая Калас
Кая Калас

Працаваць у наступны месяц будуць толькі крамы з таварамі першай неабходнасьці.

Прэм’ер-міністар Эстоніі Кая Калас заявіла пра ўвядзеньне строгага карантыну на месяц, каб спыніць распаўсюджваньне «брытанскага» штаму каранавірусу, названага так, бо ўпершыню быў выяўлены ў Вялікай Брытаніі.

«Сытуацыя з COVID-19 у Эстоніі надзвычай крытычная. З гэтым трэба змагацца апэратыўна. Мы вырашылі як мага больш закрыць краіну», — сказала яна ў тэлезвароце.

Калас падкрэсьліла, што ўлады ў наступны месяц спадзяюцца скараціць кантакты насельніцтва і разарваць «ланцуг заражэньня».

Амаль усе эстонскія школы пяройдуць на дыстанцыйнае навучаньне, рэстараны, кавярні і гандлёвыя пункты ня будуць працаваць. Працаваць будуць толькі крамы, якія прадаюць тавары першай неабходнасьці.

Лічыцца, што «брытанскі» штам каранавірусу заразьнейшы за звычайны. Эстонскія СМІ на мінулым тыдні працытавалі нядаўняе дасьледаваньне, якое паказала, што на гэты варыянт прыпадае каля 13% заражэньняў каранавірусам у краіне.

Эстонія з 1,9 мільёна насельніцтва мае адзін з самых высокіх узроўняў заражэньня ў Эўропе, там ад 23 лютага штодня рэгіструецца больш за 1000 новых выпадкаў.

З пачатку пандэміі ў Эстоніі зарэгістравалі больш за 76 000 выпадкаў заражэньня, 667 чалавек памерлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG