Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армянская апазыцыя патрабуе праверыць рашэньне прэм’ер-міністра звольніць начальніка Генштабу ў Канстытуцыйным судзе


Сустрэча апазыцыі з прэзыдэнтам Армэнам Саркісьянам 3 сакавіка

Прадстаўнікі альянсу армянскіх апазыцыйных груповак, якія патрабуюць датэрміновых парлямэнцкіх выбараў і адстаўкі прэм’ер-міністра краіны Нікола Пашыньяна, плянуюць 7 сакавіка сустрэцца з прэзыдэнтам Армэнам Саркісьянам.

На сустрэчы абмяркуюць палітычны крызіс у краіне. Рух выратаваньня Айчыны — саюз з больш чым дзясятка апазыцыйных групаў, заклікае Армэна Саркісьяна накіраваць рашэньне прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна аб звальненьні кіраўніка Генэральнага штабу ў Канстытуцыйны суд.

Лідэр апазыцыі Ішхан Сагатэльян на мітынгу ў Ерэване 6 сакавіка паведаміў пра тое, што прэзыдэнт пачуў іх папярэднія патрабаваньні і паабяцаў скіраваць рашэньне Пашыньяна ў Канстытуцыйны суд. Апазыцыя ўстанавіла дату 9 сакавіка як крайнюю для выкананьня сваіх патрабаваньняў.

Новы этап крызісу ў Армэніі пачаўся пасьля таго як прэм’ер-міністар краіны Нікол Пашыньян звольніў начальніка Генэральнага штабу Оніка Гаспар’яна. Прэм’ер-міністар абвінаваціў высокапастаўленых вайскоўцаў у спробе дзяржаўнага перавароту пасьля заклікаў да яго сысьці ў адстаўку ў сувязі зь нядаўняй вайной з Азэрбайджанам за Нагорны Карабах.

Прыхільнікі Пашыньяна і апазыцыя праводзяць акцыі ў Ерэване. Апазыцыя 7 сакавіка будзе ўжо ў трэці раз сустракацца з прэзыдэнтам. Яна настойвае, што звальненьне Гаспар’яна парушыла Канстытуцыю.

Саркісьян, 2 сакавіка ў другі раз адмовіўся ўхваліць загад Пашыньяна аб адстаўцы кіраўніка Генштабу. Аднак экспэрты-юрысты лічаць, што загад уступіць у сілу аўтаматычна, калі Саркісьян ня зьвернецца ў Канстытуцыйны суд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG