Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашыньян анансаваў рэфэрэндум аб пераходзе да «паўпрэзыдэнцкай» формы кіраваньня


Нікол Пашыньян зьвяртаецца да людзей на мітынгу 25 лютага 2021 году

Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян заявіў пра намер правесьці ў Армэніі рэфэрэндум аб зьмене формы праўленьня з парлямэнцкай на «паўпрэзыдэнцкую». Пра гэта ён заявіў падчас выступу на мітынгу сваіх прыхільнікаў у Ерэване.

«У кастрычніку мы маем намер правесьці рэфэрэндум, у выніку якога прымем або новую Канстытуцыю, або папраўкі, дзякуючы якім пяройдзем ад парлямэнцкай да паўпрэзыдэнцкай формы праўленьня», — сказаў Пашыньян.

Паводле яго, новая форма праўленьня гарантуе стабільнасьць у краіне і выключыць у далейшым «фармаваньне ўнутрыпалітычных крызісаў». Заява Пашыньяна прагучала пасьля рэзкага паглыбленьня палітычнага крызісу ў краіне і масавых пратэстаў апазыцыі.

Пратэсты супраць прэм’ера пачаліся ў Армэніі ў лістападзе 2020 году, адразу пасьля таго, як Пашыньян падпісаў пагадненьне аб замірэньні ў Карабаху з уладамі Азэрбайджану і Расеі. Дзеяньні Пашыньяна падчас карабаскай вайны і падпісаньне пагадненьня шмат хто ў краіне лічыць капітуляцыяй, а апазыцыя патрабуе адстаўкі кіраўніка ўраду. Пашыньян неаднаразова казаў, што ў адстаўку ня пойдзе і з абвінавачаньнямі ў здрадзе ня згодны. Паводле яго, бязь мірнага пагадненьня спыніць ваенныя дзеяньні і гібель людзей у Карабаху было немагчыма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG