У Беларусі працягваецца судовы перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Свабода сочыць за ператрусамі, арыштамі і выракамі ў крымінальных справах. Абнаўляецца.
Беларусы ў розных краінах праводзяць акцыі памяці з нагоды 35-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Супрацоўнікі аддзелу прымусовага выкананьня Крупскага раёну апісалі маёмасьць у доме палітзьняволенага Алеся Пушкіна. А на наступны дзень паведамілі, што дакумэнты перапішуць і арышт з маёмасьці будзе зьняты.
57-гадовая магіляўчанка Алена Бажанава ў маладосьці галасавала за Лукашэнку, а цяпер яе двойчы аштрафавалі за апазыцыйную сымболіку. Жанчына расказвае, як зьмяняліся яе погляды на жыцьцё.
Ня толькі людзі з волі падтрымліваюць вязьняў. Здараецца, што і з турмы прыходзяць лісты, якія натхняюць людзей па другі бок кратаў. Свабода працягвае публікаваць цытаты зьняволеных людзей.
«Гродна Азот» і «Хімвалакно», якое ўваходзіць у склад «Азоту», могуць спыніць вытворчасьць дзеля рамонтных працаў. Пра гэта паведаміў лідэр страйкаму «Азоту» Юры Рававы.
Палітвязень Алесь Пушкін знаходзіцца ў гарадзенскім СІЗА. Пра гэта паведаміла яго жонка Яніна.
23 красавіка маці палітвязьня Ігара Аліневіча аднесла яму перадачу, дзеля чаго адстаяла ў чарзе ў будынку КДБ больш за гадзіну. Валянціна Аліневіч падзялілася тым, што ўбачыла і пачула.
Калі можа пачацца суд і дзе, пакуль невядома. У справе, акрамя Ігара, яшчэ 5 абвінавачаных.
Гомельскі абласны суд 23 красавіка разгледзеў скаргі асуджаных на вялікія тэрміны жыхароў Гомля, раёну і Добруша за «масавыя беспарадкі» і пакінуў выракі бязь зьменаў, а скаргі — без задавальненьня.
Станіслаў і Ванда Пачобуты, бацькі вядомага журналіста Анджэя Пачобута, расказалі, як сын прыходзіў да польскай мовы, як моцна схуднеў у турме 10 гадоў таму і як яны ставяцца да выказваньняў, што Польшча хоча сабе забраць частку Беларусі.
Палітзьняволеная Марыя Сафонава адбыла двухмесячны арышт у Баранавічах. Яе судзілі за надпіс на асфальце «Жыве Беларусь» і за бел-чырвона-белы сцяг, намаляваны на дзьвярах дома. Сафонава апісала ўражаньні ад зьняволеньня.
Сёлета ў лютым Дзяржкантроль накіраваў ліст у Міністэрства фінансаў з прапановай зьменаў для індывідуальных прадпрымальнікаў: падвысіць падаткі і ўнёскі ў фонд сацыяльнай абароны. Што адбываецца цяпер?
На лаве падсудных у Першамайскім раённым судзе Менску апынулася 30-гадовая Вольга Насыр зь Бешанковіч. Жанчыну абвінавачваюць у публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі праз допісы ў тэлеграм-канале «Мінск-97».
ЗША аднавілі санкцыі супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў. Мы спыталі ў работнікаў аднаго зь іх — бабруйскай «Белшыны» — як на іх адбіліся санкцыі, якія ўпершыню ўвялі яшчэ 10 год таму.
Пагаварылі з псыхолягам Паўлам Красоўскім (імя зьменена на просьбу суразмоўцы) пра тое, як не страчваць надзею на перамогу, працягваць жыць, змагацца зь бясьсільлем і апатыяй, знаходзіць пазытыўныя моманты нават у такія складаныя часы.
Аб тым, што ўсе чацьвёра затрыманых па справе аб замаху на Лукашэнку пачалі супрацоўнічаць са сьледзтвам, у эфіры дзяржаўнага тэлебачаньня расказаў кіраўнік сьледчага аддзелу КДБ Канстанцін Бычак.
«Дастаткова не выкарыстоўваць яго для выражэньня палітычных поглядаў».
Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэймі Флай заклікаў улады Беларусі вызваліць блогера і кансультанта радыё Ігара Лосіка, які знаходзіцца за кратамі ўжо 300 дзён, а таксама спыніць перасьлед незалежных журналістаў.
АМАП затрымаў 25-гадовага Аляксандра Віхора ўвечары 9 жніўня падчас пасьлявыбарчых пратэстаў ў Гомлі. 12 жніўня хлопец памёр у рэанімацыі.
Загрузіць яшчэ