Расьсьледаваньне спраў журналістаў праз чарговыя два месяцы ад затрыманьня працягваюць, яны застаюцца за кратамі. Але істотнага нічога ў справах не адбываецца. Пра гэта ў адзін голас кажуць сваякі журналістаў Юліі Слуцкай, Андрэя Аляксандрава і Дзяніса Івашына.
6 траўня суд Цэнтральнага раёну Гомля пачаў разгляд крымінальнай справы за «хуліганства» (артыкул 339 Крымінальнага кодэксу) у дачыненьні да 23-гадовага Кірылы Брыгі. 16 жніўня, падчас акцыі пратэсту, ён дапамог зьняць чырвона-зялёны сьцяг, каб замяніць яго на бел-чырвона-белы.
Лукашэнка пазбавіў афіцэрскіх званьняў 80 былых міліцыянтаў, памежнікаў і вайскоўцаў. Сярод іх — лейтэнант міліцыі запасу, былы опэрупаўнаважаны крымінальнага вышуку Мазырскага РАУС Уладзімер Жыгар. Зь якімі эмоцыямі сустрэў ён навіну, спыталася Свабода.
Суд Аршанскага раёну і гораду Воршы прысудзіў 23 красавіка Максіму Шаўлінскаму два гады «хіміі» з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу і выплату тысячы рублёў кампэнсацыі за маральную шкоду.
Чытачы Свабоды з Гомля распавялі аб прымусе школьнікаў і іх бацькоў удзельнічаць у афіцыйным сьвяткаваньні Дня перамогі.
У мэмарыяле на месцы былой вёскі Шунеўка Докшыцкага раёну зрабілі пастаноўку падзеяў з часоў акупацыі падчас Другой сусьветнай вайны.
Фэльчар хуткай дапамогі зь Ліды Алег Краўцоў, які знаходзіцца ў зьняволеньні ўжо паўгода, напісаў ліст зь СІЗА. Ён расказаў пра турэмны побыт, пра тое, што турбуе вязьняў і як палегчыць сабе жыцьцё ў новых умовах.
Што расказваюць людзі, у якіх узьнікаюць канфлікты з роднымі і сябрамі на тэму палітыкі і грамадзянскай пазыцыі? Як яны сябе адчуваюць, што іх турбуе, як яны змагаюцца з эмоцыямі?
У Менскім гарадзкім судзе зноў разглядаюць крымінальную справу супраць інжынэра Ціхана Восіпава, якога вінавацяць у замаху на жыцьцё вайскоўцаў унутраных войскаў МУС падчас жнівеньскіх падзей у Менску.
Прэсавая служба Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла, што ў Мазыры затрымалі 11 мясцовых жыхароў, якія ўдзельнічалі ў жніўні ў «масавых беспарадках»
19 красавіка Алеся Пушкіна судзілі ў Крупках праз скайп і далі 10 сутак арышту. Падстава — супраціў супрацоўнікам міліцыі пры затрыманьні 30 сакавіка ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну. Пра гэта Алесь Пушкін паведаміў у лісьце да жонкі Яніны.
У Гомлі вынесьлі прысуд дырэктару мясцовага філіялу «Белгазпрамбанку» Валерыю Нікалаенку, а таксама прадпрымальніку Вадзіму Казакевічу.
Яе муж Андрэй Шарэнда перакананы, што гэта пагражае здароўю і жыцьцю Паліны.
Прыватны дом Веслава Меданоўскага могуць зьнесьці да 1 чэрвеня. Нягледзячы на рашэньне суду Кастрычніцкага раёну, яму дагэтуль ня выдзелілі для пабудовы дома ўчастак узамен таго, які аднялі.
Адвакаты ад імя дзесяці беларусаў зьвярнуліся ў Фэдэральную пракуратуру Нямеччыны, заявіўшы аб учыненьні Аляксандрам Лукашэнкам злачынстваў супраць чалавечнасьці.
Прэсавы прадстаўнік фондаў «Адкрытае грамадзтва», заснаваных амэрыканскім фінансістам Джорджам Сорасам, пракамэнтаваў для Радыё Свабода абвінавачаньні, якія прагучалі на мінулым тыдні ў фільме «Забіць прэзыдэнта» на тэлеканале АНТ.
Унікальныя гістарычныя знаходкі дасьледчыцы Алены Кароўчанка дапамаглі высьветліць дакладны год нараджэньня дачкі славутага навукоўца, дату шлюбу яе бацькоў і абверглі міт пра тое, што яна дачка не Ластоўскага, а Купалы.
Інфармацыя пра палітычны, эканамічны, ваенны, міжнародны стан Беларусі, любая крытыка ўладаў у СМІ, абраза прадстаўніка дзяржавы будзе лічыцца экстрэмізмам.
Станіслава і Ільлю Косьцевых, калі ім было 19 і 21 год (цяпер 20 і 22), прыгаварылі да расстрэлу за забойства настаўніцы. Незадоўга да прысуду Лукашэнка назваў абвінавачаных «падонкамі».
Матэрыялы справы кансультанта Радыё Свабода цяпер у Генпракуратуры, дата пачатку суду пакуль невядомая.
Загрузіць яшчэ