Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Докшыцкім раёне зладзілі пастаноўку спаленьня вёскі нацыстамі. ФОТА і ВІДЭА


Пастаноўка спаленьня вёскі ў мэмарыяльным комплексе на месцы вёскі Шунёўка на Віцебшчыне.
Пастаноўка спаленьня вёскі ў мэмарыяльным комплексе на месцы вёскі Шунёўка на Віцебшчыне.

У мэмарыяле на месцы былой вёскі Шунеўка Докшыцкага раёну зрабілі пастаноўку падзеяў з часоў акупацыі падчас Другой сусьветнай вайны.

На відэа і фотаздымках, якія прыслаў чытач Свабоды, відаць, як салдаты вэрмахту і мужчыны ў цывільным гвалтам вядуць мірных жыхароў, потым выбягаюць дзяўчаты з кавалкамі чырвонай тканіны, імітуюць агонь, у якім спалілі людзей.

Пастаноўка падзеяў мінулай вайны.
Пастаноўка падзеяў мінулай вайны.

22 траўня 1943 году акупанты спалілі вёску Шунеўка разам з 66 жыхарамі, у тым ліку 15 дзецьмі, якім не было яшчэ 6 гадоў. У 1979 годзе на месцы вёскі адкрылі мэмарыяльны комплекс «Праклён фашызму».

Шунеўка — адна з 186 спаленых фашыстамі разам з жыхарамі вёсак, якія не адрадзіліся.

9 красавіка Генэральная пракуратура распачала крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасьляваенны пэрыяд.

«У мэтах сацыяльнай і гістарычнай справядлівасьці, ліквідацыі белых плям гісторыі, умацаваньня канстытуцыйнага ладу і нацыянальнай бясьпекі мною заведзена крымінальная справа па факце генацыду насельніцтва Беларусі», — паведаміў Андрэй Швед.

Ён паведаміў, што будуць складацца сьпісы злачынцаў, памерлых і якія цяпер жывуць, і будуць зьбіраць матэрыялы з просьбай аб правядзеньні працэсуальных дзеяньняў у дачыненьні да гэтых асоб на тэрыторыі тых дзяржаў, дзе яны пражываюць, і ставіць пытаньне аб іх выдачы для адкрытага суду на тэрыторыі Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG