Дата пачатку працэсу па справе палітвязьня Ігара Лосіка па-ранейшаму невядомая. Напісаць прашэньне аб памілаваньні яму не прапаноўвалі.
Зь пяці фігурантаў справы чату «Армія з народам», якіх у траўні асудзілі на тэрміны ад 4,5 да 6 год зьняволеньня, сама меней дваіх перавялі ў СІЗА Баранавіч, двое застаюцца на «Валадарцы», а дзе пяты фігурант справы, невядома.
11 чэрвеня стартуе футбольны чэмпіянат Эўропы. Сабралі адказы на папулярныя пытаньні пра галоўную спартовую падзею Эўропы гэтага году.
Анэстэзіёляг-рэаніматоляг Ніка Сяховіч атрымала паведамленьне, што яе звольняць з працы ў 5-й менскай клінічнай бальніцы ў сувязі з заканчэньнем кантракту. Апошні дзень яе працы ў бальніцы будзе 11 жніўня. Само паведамленьне датавана 14-м чэрвеня. Пра гэта дакторка расказала Свабодзе.
Яшчэ ў лютым урад замарозіў цэны на 62 значныя тавары. Глядзім, як вырасьлі цэны на гэтыя прадукты ў траўні.
Па факце паведамленьня пра тое, што да 20-гадовага расейца Ягора Дуднікава быў прыменены гвалт, праводзіцца праверка.
11 чэрвеня ў Ленінскім раённым судзе Берасьця пачаўся суд над чацьвёртай часткай фігурантаў, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу).
Лявон Халатран — валянтэр штабу Бабарыкі. Сёньня стала вядома, што яго накіроўваюць у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, што ў вёсцы Сушкі Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Лявон Халатран расказаў, як зьбіраецца на «хімію».
33-гадовы Аляксей Пацко пяць гадоў быў судзьдзёй у Пінску. 9 жніўня 2020 году ён зрабіў свой выбар — не караць пратэстоўцаў. Выбар каштаваў яму дорага — страта працы, крымінальны перасьлед яго і маці, эміграцыя.
Яшчэ са студзеня ўлады пачалі пагражаць замежным кампаніям, якія працуюць у Беларусі. Гэта такі своеасаблівы адказ на санкцыі Захаду. Глядзім, што гэтыя кампаніі робяць і колькі там працуе людзей.
Інвалід 3-й групы Валянцін Колб — адзін з 12 новых фігурантаў «пінскай справы». Яму пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі.
Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, якога вінавацяць у спробе дзяржаўнага перавароту, два месяцы трымаюць у СІЗА КДБ. Паводле родных, яго наведвае адвакатка, але пра расьсьледаваньне справы гаварыць устрымліваецца. Сам жа зьняволены палітык напісаў родным: «Няма ніякіх зрухаў, усё заціхла».
Як паведаміла Нацыянальнае грамадзкае радыё з спасылкай на свае крыніцы ў атачэньні Байдэна, у плянах прэзыдэнта ахвяраваць 500 мільёнаў доз вакцын Pfizer ад COVID-19.
Свабода зьбірае апошнія навіны пра асуджаных з палітычных матываў. Артыкул абнаўляецца.
1 чэрвеня палітвязень Сьцяпан Латыпаў спрабаваў забіць сябе асадкай пасьля заявы пра катаваньні і пагрозы з боку сілавікоў. На пасяджэньні 10 чэрвеня забаранілі здымкі.
У адказ на санкцыі ЭЗ прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка прыгразіў адмовіцца ад заходніх тэхналёгій і тавараў. Глядзім, што Беларусь закупляе ў краінах Эўразьвязу.
На 26-м годзе існаваньня адна з найстарэйшых недзяржаўных газэт «Народная Воля» перастала выходзіць у папяровым выглядзе. Хаця ў лічбавай вэрсіі ў яе больш чытачоў, галоўны рэдактар марыць як мага хутчэй вярнуцца да паперы.
У камітэце міжнародных адносінаў Сэнату ЗША адбыліся слуханьні, прысьвечаныя палітыцы Злучаных Штатаў адносна Беларусі. «Лукашэнка ператварыў маю краіну ў Паўночную Карэю Эўропы», — сказала на слуханьнях Сьвятлана Ціханоўская.
За кратамі сьпявак прабудзе да 22 чэрвеня. Па словах жонкі, яму пагражае звальненьне з працы.
Праваабаронца і былы палітзьняволены Алесь Бяляцкі разважае на тэму, ці варта палітычным вязьням падпісваць просьбу аб памілаваньні; заяўляе, што пагроза санкцыяў эфэктыўна працуе, і разважае, якім павінен быць адказ Захаду на магчымае вызваленьне палітвязьняў.
Загрузіць яшчэ