«Сёньня вечарам вып’ю келіх белага, пасьля чырвонага і зноў белага», – кажа паэт і грамадзкі дзеяч Уладзімер Някляеў. 9 ліпеня яму споўнілася 75 гадоў.
У Гомельскім СІЗА-3 працягваецца судовы працэс па справе Сяргея Ціханоўскага, Міколы Статкевіча, Ігара Лосіка, Арцёма Сакава, Уладзімера Цыгановіча і Дзьмітрыя Папова.
Павал К. з Маладэчна адбыў 39 дзён арышту. 9 траўня ў ягоным кабрыялеце быў разгорнуты бел-чырвона-белы сьцяг. «Суткі» ён адбываў у маладачанскім ІЧУ.
У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодзённа адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іх дамах. Свабода сочыць за падзеямі.
8 ліпеня ў Гомлі затрымалі праваабаронца Васіля Палякова і валянтэра Ільлю Міронава.
На працэсе ў «справе студэнтаў» 9 ліпеня праходзяць судовыя спрэчкі.
Пасьля ператрусаў і арыштаў 8 ліпеня ў рэдакцыях незалежных СМІ Беларусі 9 ліпеня перасьлед журналістаў працягнуўся.
10 месяцаў Марыя Калесьнікава знаходзіцца за кратамі. Крымінальную справу Марыі Калесьнікавай і Максіма Знака перадалі ў Менскі абласны суд. Сястра палітзьняволенай Тацяна Хоміч расказала Свабодзе, як зьмянілася ейнае жыцьцё пасьля арышту Марыі і што цяпер вядома пра палітзьняволеную ў СІЗА.
У Беларусі працягваецца крымінальны перасьлед грамадзян за выказваньне палітычнай пазыцыі і пратэсты супраць уладаў. Свабода сочыць за прысудамі і разглядам справаў у судах.
Больш за ўсё затрыманьняў і ператрусаў адбылося ў Віцебскай вобласьці і ў Менску.
Наступныя тры месяцы Ларыса Танкашкур правядзе ў менскім СІЗА № 1, дзе ў асобных камэрах адбываюць пакараньне і тыя, каму прысудзілі зьняволеньне ў арыштным доме.
Магілёўскі абласны суд пакінуў без задавальненьня апэляцыйныя скаргі асуджаных на 3 гады зьняволеньня блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава.
Каманда Tut.by 8 ліпеня запусьціла новае інтэрнэт-мэдыя пад назвай Zerkalо.io. Журналісты будуць працаваць з-за межаў Беларусі.
Газэта «Наша ніва» пачала выходзіць у Вільні з 1906 году ў выглядзе штотыднёвіка. Выдавалася да 1915 году. Пасьля аднавілася ў 1920-м, выйшла 9 нумароў.
Горадзенскі журналіст-расьсьледавальнік Дзяніс Івашын перадаў на волю эмацыйны ліст, дзе піша пра «журналісцкую зброю», чаму важная ягоная постаць і што цяпер галоўнае.
Пра гэта паведаміла ягоная жонка Аксана Пачобут.
Асуджаная журналістка тэлеканалу «Белсат» Кацярына Андрэева ў Гомлі знаходзіцца з 22 траўня. Першыя два тыдні ў яе быў карантын, цяпер Кацярына ўжо працуе памочніцай швачкі – дапамагае шыць вопратку.
7 ліпеня на Лукіскай плошчы ў цэнтры Вільні адкрылася інсталяцыя «Клетка».
8 ліпеня сілавыя органы па ўсёй Беларусі пачалі ператрусы ў шэрагу рэдакцый і ў кватэрах журналістаў.
Загрузіць яшчэ