7 ліпеня суд Цэнтральнага раёну Гомля пачаў разгляд крымінальнай справы за «гвалт над міліцыяй» у дачыненьні да 17-гадовага Мікіты Залатарова. У лютым ён быў асуджаны на пяць гадоў за «масавыя беспарадкі». У падлетка эпілепсія. Сёньня на судзе ён заявіў, што яго працягваюць біць у СІЗА.
Паездка Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША заплянаваная на ліпень. У інтэрвію Свабодзе яна расказала пры мэты гэтага візыту, ацаніла рэакцыю Менску на новы статус яе офіса як афіцыйнага прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі ў Вільні і падзялілася навінамі ад свайго мужа-палітвязьня.
Нямеччына ўваходзіць у пяцёрку асноўных эканамічных партнэраў Беларусі, імпарт з гэтай краіны летась склаў 1,6 мільярда даляраў.
Ягору Цюлькову з Асіповічаў 17 гадоў. Ягоная маці жыве ў Беларусі, тата — у Расеі. Сам падлетак — ва Ўкраіне, куды ўцёк ад крымінальнага перасьледу. «Адзін цяпер у чужой краіне, але ў Беларусь я вяртацца не хачу», — кажа Ягор.
З канца красавіка 2021 году паведамленьні афіцыйнага Менску і Вільні аб сытуацыі на беларуска-літоўскай мяжы моцна адрозьніваюцца.
Экспэрт у энэргетычнай галіне Тацяна Манёнак аналізуе, ці страціць Беларусь грошы за транзыт расейскага газу, і адказвае на пытаньне, ці сапраўды расейскія нафтавыя кампаніі спыняць пастаўкі на “Нафтан” праз пагрозы санкцыяў.
31-гадовы Кірыла Бародзіч разам з грамадзянскай жонкай Станіславай Цярэнцьевай былі вымушаны ўцякаць за мяжу.
За адмову прызнавацца ў «экстрэмізьме» фігуранта «справы Аўтуховіча», інваліда 2-й групы Ўладзімера Гундара накіравалі ў карцар, дзе ў яго абвастрыліся праблемы са здароўем.
7 ліпеня пасьля пяці дзён перапынку аднавіўся працэс у «справе студэнтаў», які праходзіць у Савецкім раённым судзе Менску зь сярэдзіны траўня.
У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодзённа адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іх дамах. Свабода сочыць за падзеямі.
У Эканамічным судзе Менску пачаўся разгляд пазову Tut.by аб прызнаньні несапраўдным рашэньня назіральнай рады ПВТ аб страце права на льготы ў 2019-2021 гадах.
Праваабаронцу і аднаго зь лідэраў леташніх пратэстаў у Магілёве Валадара Цурпанава этапавалі са сьледчага ізалятара ў Віцебскую вобласьць.
7 ліпеня з ініцыятывы грамадзкіх арганізацыяў і рухаў упершыню адзначаецца Дзень беларускай культуры. Дата зьвязаная з імёнамі выбітных нараджэнцаў Беларусі, у ліку якіх Янка Купала, Марк Шагал, магчыма, Ян Чачот.
У Літве абвясьцілі «экстрэмальную сытуацыю» праз прыток мігрантаў, якія прыбываюць празь Беларусь.
Гісторыя «маскоўскага лялькавода» беларускіх пратэстаў.
6 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця агучылі прысуд яшчэ 10 фігурантам «пінскай справы».
6 ліпеня Вярхоўны суд Беларусі пакараў Віктара Бабарыку 14 гадамі пазбаўленьня волі. Так жорстка не каралі ніводнага з апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі за 27 гадоў ягонага кіраваньня.
У Гомлі скончыўся сёмы дзень працэсу па справе Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча і іншых палітвязьняў.
У працэсе над актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком абвясьцілі перапынак.
На суворы прысуд Віктару Бабарыку адрэагавалі беларускія праваабаронцы, Сьвятлана Ціханоўская і замежныя амбасады.
Загрузіць яшчэ