Гісторыкі перакваліфікоўваюцца ў паэтаў, біблейскія Запаветы грашаць чорным гумарам, клясыкі ідышу і іўрыту гавораць па-беларуску, а памерлыя Нобэлеўскія ляўрэаты прадказваюць будучыню ўладара адной невялікай эўрапейскай д’яблакратыі. І ўсё гэта — у кніжных навінках сьнежня.