Над галовамі суразмоўцаў Свабоды штодня кружляюць расейскія верталёты і самалёты, якія нясуць сьмерць ва Ўкраіну. Іх атачаюць прыхільнікі Лукашэнкі і Пуціна.
Свабода працягвае сачыць за падзеямі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Вайна ідзе з 24 лютага, загінулі тысячы цывільных і вайскоўцаў, больш за 2 мільёны чалавек сталі ўцекачамі, разбураныя аб'екты інфраструктуры.
Зь першага дня вайны беларускія шпіталі ў Гомлі, Мазыры і Нароўлі пачалі прымаць параненых расейцаў, а моргі — забітых.
Палітвязень Мікола Статкевіч праз жонку Марыну Адамовіч папрасіў прабачэньня ва ўкраінцаў і сказаў, што адчувае сваю адказнасьць за напад Расеі на Ўкраіну зь беларускай тэрыторыі.
Тэлеканал «Беларусь 24» выключаюць зь сетак разам з расейскім RT, але пакуль ня ўсюды.
Напад Расеі на Ўкраіну адазваўся рэзкім выбухам цэнаў на ўсе тавары ў Беларусі, асабліва замежнай вытворчасьці. Па ўсім відаць, што гэта яшчэ не канчатковыя цэны, бо даляр не спыняе свайго росту. На графіках вы можаце пабачыць мінімальную цану на кожны з тавараў у залежнасьці ад даты.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася з лістом да прэзыдэнта Ўкріаны Уладзіміра Зяленскага.
Сваякі беларускіх дальнабойшчыкаў, якія загінулі пасьля ракетнага абстрэлу ва ўкраінскім Корасьцені, ня могуць атрымаць іх целы для пахаваньня.
Як беларусы ва ўсім сьвеце дапамагаюць Украіне? Хтосьці зьбірае харчовыя і аптэчныя наборы і шле ў гарачыя пункты, дзе людзі апынуліся ў блякадзе, бязь ежы, вады і лекаў. Хтосьці аказвае псыхалягічную дапамогу, хтосьці дапамагае разгубленым людзям зарыентавацца ў чужой краіне
Аляксандар пасьля рэпрэсій у Беларусі перабраўся жыць ва Ўкраіну. Пажыўшы ў Кіеве, пераехаў у Гастомель, які ў час вайны трапіў у самую гушчу баёў і цяпер акупаваны расейцамі. Як гэта было — Аляксандар расказаў Свабодзе.
Украінская паліцыя завяла крымінальныя справы па факце авіяўдараў, нанесеных па Ровенскай вобласьці. Яны адбыліся ў той час, калі шэраг СМІ паведамілі пра магчымыя авіяўдары па вёсках на Століншчыне.
У Рэчыцкім сельсавеце (Столінскі раён), да якога адносяцца вёскі Бухлічы і Верхні Церабяжоў, Радыё Свабода зьняпраўдзілі інфармацыю пра выбухі і абстрэл. Мінабароны Беларусі назвала заяву афіцыйнага Кіева пра расейскі абстрэл беларускіх вёсак «фэйкам».
Камандзір авіяцыйнай эскадрыльлі, якая базаваліся ў Крыме, маёр Аляксей Галавенскі прызнаў, што ягоны бацька жыў у Палтаўскай вобласьці, а сваякі ягонай жонкі — у Харкаве.
Ігар Тышкевіч — вядомы ў Беларусі палітоляг. Ад 2008 году ён жыве ва Ўкраіне, ад 2016-га — у пасёлку Ворзель пад Кіевам. Гэта зусім побач з Бучай, Ірпянём, Гастомелем. У гэтых населеных пунктах праходзілі найбольш жорсткія баі ўкраінскай арміі і тэрытарыяльнай абароны з расейскім войскам.
Таксама зьменіцца расклад рэйсаў зь Менску ў Стамбул, Тбілісі, Батумі, Кутаісі, Ерэван, Баку, Алматы, Сочы і Дубай.
Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны заявіла пра намер Расеі справакаваць новую тэхнагенную катастрофу на захопленай расейскімі войскамі Чарнобыльскай АЭС і ўскласьці адказнасьць за гэта на ўкраінскую ўладу.
Позвы пачалі прыходзіць пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны. Іх атрымальнікі зьвязваюць гэта з магчымым удзелам Беларусі.
Беларусы і расейцы, якія ня маюць доўгатэрміновай эўрапейскай візы або віду на жыхарства, цяпер не змогуць паступіць у Тартускі ўнівэрсытэт у Эстоніі.
У ААН назвалі колькасьць ахвяр ва Ўкраіне ад агрэсіі Расеі. Але прызналі, што фактычна іх больш.
У зоне мытнага кантролю ў пункце пропуску «Ягадзін» (Валынская вобласьць) для патрэб украінскага войска канфіскавалі 23 беларускія грузавікі, якія заехалі на тэрыторыю Ўкраіны да пачатку ваеннай агрэсіі Расеі.
Загрузіць яшчэ