Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў пацьвердзіў 10 сакавіка, што расейцы нанесьлі авіяўдары па дзіцячай лякарні і радзільным доме ў Марыюпалі. Аднак ён назваў «маніпуляцыяй» заявы ўкраінскага боку, што ўстанова падчас авіяўдараў працавала і ад атакі пацярпелі безабаронныя жанчыны і дзеці.
Заявы міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова абверглі ў Міністэрстве абароны Расеі. Міністар прызнаў, што расейская авіяцыя скідала бомбы на дзіцячую лякарню ў Марыюпалі, а ў Мінабароны заявілі, што ніякага налёту не было.
Паразмаўлялі з фотажурналістам Алесем Пілецкім пра перасьлед на радзіме, пераезд ва Ўкраіну, выезд з Кіева ў Польшчу ў першыя дні вайны і пра тое, як ён цяпер дапамагае беларусам эвакуавацца.
У першыя дні вайны ўкраінскія банкі заблякавалі рахункі расейцаў і беларусаў. Многія беларусы, якія атрымлівалі на карткі заробак, засталіся бяз грошай. Свабода пагутарыла зь беларусамі, якія цяпер у Кіеве, Адэсе і Чарнігаве.
Трэцяга сакавіка ў РНПЦ нэўралёгіі і нэўрахірургіі ў Менску прывезьлі ўкраінскую дзяўчынку з агнястрэльным раненьнем у галаву. Пра гэта Свабодзе паведаміў мэдык, якія зьвязаны з РНПЦ, але сам там не працуе.
Што такое хімічная зброя, як яна дзейнічае і якія наступствы яе выкарыстаньня?
Пасьля ўвядзеньня заходніх санкцый да беларускіх банкаў у карыстальнікаў пачаліся праблемы з карткамі ды іншымі паслугамі банкаў. Глядзім, зь якімі цяжкасьцямі кліенты банкаў сутыкаюцца цяпер.
Пушкін лічыць абвінавачаньні супраць сябе непрымальнымі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.
10 сакавіка ў 10:30 у Менскім абласным судзе пачынаецца суд над Паўлам Вінаградавым.
Для Алеся Пушкіна 10 сакавіка пачынаецца ўжо трэці судовы працэс па крымінальным артыкуле. Цяпер яму пагражае да 12 гадоў турмы.
Гераіня публікацыі Радыё Свабода Карына Пацёмкіна змагла эвакуавацца з Бучы разам яшчэ з адным беларускім палітуцекачом Ігарам.
У баі, дзе сьмяротна паранілі Ільлю «Літвіна» Хрэнава, удзельнічалі яшчэ некалькі беларускіх добраахвотнікаў. Адзін зь іх атрымаў раненьне, яму ампутавалі нагу, сёньня ягонаму жыцьцю ўжо нічога не пагражае.
Беларусі прагназуюць дэфолт. Санкцый штодня становіцца ўсё больш, наступствы ўжо адчуваюцца.
Джазавы піяніст Канстанцін Гарачы ўвосень 2020-га вымушаны быў выехаць зь Беларусі ў Кіеў. Там знайшоў сваё каханьне — ажаніўся з кіеўскай беларускай Юліяй Камінскай. З пачаткам вайны ім давялося пераехаць з Кіева ў Заходнюю Ўкраіну. Цяпер Канстанцін разам з жонкай Юліяй сталі валянтэрамі.
Беларуска Вольга Адамовіч 22 гады жыве ў польскім Любліне. Пасьля пачатку вайны яна вырашыла дапамагчы некалькім украінскім уцекачам. Вольга разьмясьціла абвестку на Facebook, што прыме «да дзесяці» ўкраінцаў. У выніку ўчора ў яе доме начавалі 120 уцекачоў.
Ад пачатку вайны Расеі супраць Украіны ў Крамлі загаварылі пра стварэньне «сувэрэннага інтэрнэту». Разьбіраемся, што гэта можа значыць для Беларусі і беларусаў
Эўрапейская камісія падрыхтавала новы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі ў сувязі з уварваньнем ва Ўкраіну.
Беларуска Леся-Стэфанія Міхалевіч разам са сваім хлопцам цяпер ва ўкраінскай вёсцы Піліпавічы каля Барадзянкі, там сапраўднае пекла. У вёсцы неўзабаве скончыцца ежа, пітная вада і паліва для генэратара. Электрычнасьці і ацяпленьня ўжо няма. Дзяўчына апавядае, як там апынулася і што цяпер адбываецца.
З Адэсы ў Заходнюю Ўкраіну працягваюць адпраўляцца рэгулярныя і эвакуацыйныя цягнікі. Рэгулярныя адпраўляюцца з Адэсы апоўдні, эвакуацыя – каля паўночы. Едуць у Івана-Франкоўск, Ужгарад і іншыя гарады.
Звыш 800 чалавек затрымалі за ўдзел у антываенных акцыях у Беларусі 27 лютага.
Загрузіць яшчэ