Акадэмія навук Украіны паведамляе, што ў пасёлку Ворзэль (Кіеўская вобласьць) расейскія вайскоўцы расстралялі фізыка-экспэрымэнтатара, загадчыка аддзелу і намесьніка дырэктара Інстытуту фізыкі паўправаднікоў імя Лашкарова, чальца-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны Васіля Кладзько.