ААН пра ахвяраў вайны: 636 загінулых мірных жыхароў і 1125 параненых. Сьмерці ў Ізюме, Марыюпалі і Валнавасе яшчэ ня ўключаныя ў статыстыку

Марыюпаль, 9 сакавіка 2022 году
Марыюпаль, 9 сакавіка 2022 году

Паводле зьвестак Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, ва Ўкраіне з пачатку шырокамаштабнага расейскага ўварваньня загінулі ня менш за 636 чалавек, а 1125 атрымалі раненьні. Гэта інфармацыя адносіцца да часавага пэрыяду ад 24 лютага да поўначы 13 сакавіка.

«Большасьць ахвяр сярод мірнага насельніцтва выклікана выкарыстаньнем выбуховай зброі з шырокім спэктрам пашкоджаньняў, уключаючы абстрэлы цяжкай артылерыі і рэактыўных сыстэм залпавага агню, а таксама ракетныя і авіяцыйныя ўдары. Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека лічыць, што рэальныя лічбы значна вышэйшыя, асабліва на тэрыторыі, якая кантралюецца ўрадам, паколькі інфармацыя зь некаторых месцаў інтэнсіўных баёў затрымліваецца, а шматлікія паведамленьні аб ахвярах сярод мірнага насельніцтва ўсё яшчэ патрабуюць пацьвярджэньня», — гаворыцца ў заяве.

Гэта датычыць, прыкладам, Ізюму (Харкаўская вобласьць), Марыюпалю і Валнавахі (Данецкая вобласьць), дзе паведамлялася пра сотні загінулых і параненых мірных жыхароў, дадалі ў ААН. Гэтыя справаздачы «падлягаюць далейшай праверцы і ня ўключаны ў вышэйзгаданую статыстыку».

​
XS
SM
MD
LG