Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША: Кітай гатовы аказаць Расеі вайсковую падтрымку

Вайсковы парад у Пэкіне ў гонар 70-годзьдзя КНР, 1 кастрычніка 2019 году
Вайсковы парад у Пэкіне ў гонар 70-годзьдзя КНР, 1 кастрычніка 2019 году

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША адправіў саюзьнікам дакумэнт, у якім гаворыцца, што Кітай гатовы аказаць Расеі вайсковую дапамогу ў правядзеньні «спэцыяльнай апэрацыі» ва Ўкраіне.

Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на амэрыканскіх дыпляматаў.

У амбасадзе Кітаю ў ЗША заявілі, што ім нічога не вядома аб падобных запытах ад Расеі.

​
XS
SM
MD
LG