Свабода атрымала магчымасьць азнаёміцца з дакладам АБСЭ аб вайне ва Ўкраіне, які 13 красавіка будзе прадстаўлены пастаяннай Радзе АБСЭ. У гэтым дакладзе адзначаецца, што Беларусь на момант 1 красавіка не зьяўляецца ўдзельніцай міжнароднага ўзброенага канфлікту.
Чым вядомы Тэатар юнага гледача і хто такая Вера Палякова-Макей, якую паставілі на чале галоўнага дзіцячага тэатра краіны і якая ўжо абвесьціла пра яго русыфікацыю?
У сакавіку 2022 году грамадзкасьць дазналася пра затрыманьні адразу двух беларускіх аўтараў Вікіпэдыі — Паўла Пернікава і Марка Бернштэйна.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон адмаўляецца называць «генацыдам» дзеяньні Расеі ў вайне супраць Украіны і заяўляе, што расейцы і ўкраінцы — «браты».
Міністар замежных справаў Латвіі Эдгарс Рынкевічс лічыць, што сучасная расейская дзяржава мае патрэбу ў «дэнацыфікацыі». Пра гэта кіраўнік замежнапалітычнага ведамства напісаў у Twitter.
Сваякі заўважылі, што ад пачатку вайны ва Ўкраіне для беларускіх палітвязьняў пагоршыліся ўмовы ўтрыманьня. Ім не перадаюць лістоў, часам нават ад блізкіх людзей. Яны не атрымліваюць газэтаў, часам нават дзяржаўных.
Палітоляг і грамадзкая дзяячка Кацярына Шульман абвясьціла, што пераехала з Расеі ў Нямеччыну на год у якасьці стыпэндыяткі фонду імя Роберта Боша.
Свабода працягвае сачыць за падзеямі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Вайна ідзе з 24 лютага, загінулі тысячы цывільных і вайскоўцаў, звыш 4 мільёнаў чалавек сталі ўцекачамі. Расейскія ракеты і бомбы разбурылі многія аб’екты інфраструктуры.
Што вядома аб прафсаюзе работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці, які беларускія ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»?
Некалі паўмільённы прыморскі горад на Данеччыне — Марыюпаль — другі месяц трымае абарону і застаецца ў блякадзе. Горад напалову аточаны расейскімі войскамі, але магчымасьцяў забясьпечваць яго вадой, харчамі і лекамі няма. Практычна немагчымай стала і эвакуацыя.
За 15 гадоў на будаўніцтва «Восточного» патрацілі каля 200 мільярдаў рублёў, адтуль запусьцілі 11 ракет, а за карупцыю завялі 140 крымінальных спраў.
12 красавіка падчас сустрэчы з Лукашэнка Пуцін заявіў, што даў даручэньне «Роскосмасу» арганізаваць палёт у космас на расейскім караблі прадстаўнікоў Беларусі.
Праваслаўнага сьвятара, аўтара блогу ў Youtube «Batushka ответит» Аляксандра Кухту журналісты Свабоды сустрэлі ў польскім Пярэмышлі. Бацюшка расказаў, як і дзеля чаго апынуўся на памежжы Ўкраіны і Польшчы, што ўбачыў і пачуў на ўласныя вочы і вушы.
Міністэрства замежных спраў Японіі зацьвердзіла раней абвешчаныя санкцыі ў дачыненьні да 398 расейцаў і 28 расейскіх арганізацый у адказ на ўварваньне Расеі ва Ўкраіну.
Былую рэдактарку расейскага «Першага каналу» Марыну Аўсяньнікаву, якая зрабіла ў жывым эфіры праграмы «Время» антываенную акцыю, прынялі на працу ў нямецкае выданьне Die Welt. Паведамляецца, што яна будзе пісаць калёнкі для газэты і браць удзел у падрыхтоўцы навін аб Расеі і Ўкраіне.
Стартаваў мастацкі праект «Малус» — падкаст-пастаноўкі купалаўцаў паводле апавяданьняў Кірыла Стаселькі. Пагутарылі з аўтарам і акторамі пра тое, чаму гэты твор важна пачуць менавіта цяпер.
Гэта 21% ад валютнай часткі золатавалютных рэзэрваў Беларусі.
Асуджаным па палітычных справах пагражаюць новыя тэрміны. Альбо ім дадаюць больш цяжкія артыкулы, як адбылося з журналістамі Дзянісам Івашыным і Кацярынай Андрэевай. Альбо павялічваюць тэрміны зьняволеньня, як Паліне Шарэндзе-Панасюк і Ціхану Осіпаву. Пагаварылі зь юрыстам, наколькі гэта правамерна.
Міністэрства лясной гаспадаркі забараніла наведваць лясы на поўдні Гомельскай вобласьці. Пад забарону трапілі лясы Брагінскага, Нараўлянскага, Мазырскага і Хойніцкага раёнаў. Менавіта там, як паведамлялася, былі лягеры расейскіх вайскоўцаў.
Загрузіць яшчэ