7 красавіка Эўразьвяз абвясьціў пра новыя санкцыі супраць Расеі і Беларусі. Сярод іх забарона на дзейнасьць транспартных кампаній на эўрапейскай тэрыторыі.
Супрацоўнікі міліцыі 26 студзеня 2022 году затрымалі 27-гадовага жыхара Маладэчна Паўла Кучынскага. Супраць яго завялі крымінальныя справы паводле артыкулаў 369 і 391 («Абраза прадстаўніка ўлады» і «Абраза судзьдзі»).
У зьняволеньні журналіст Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч ужо 3,5 месяца. У канцы сакавіка яго зь менскага СІЗА на вуліцы Валадарскага перавялі ў магілёўскую турму № 4.
Пасьля адыходу расейцаў з Кіеўскай, Чарнігаўскай, Жытомірскай і Сумскай абласьцей выведкі заходніх краін заявілі пра намер Расеі сканцэнтраваць дзеяньні на ўсходзе і поўдні Ўкраіны, цалкам захапіць Луганскую і Данецкую вобласьці ў адміністрацыйных межах і «прабіць» сухапутны калідор у Крым.
Што адбываецца зь беларусамі, якія раней эмігравалі ва Ўкраіну, падчас расейскага ваеннага нападу на Ўкраіну? Пра гэта яны расказалі журналісту «Настоящего времени».
11 красавіка 2011 году ў 17.55 на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» ў Менску адбыўся тэрарыстычны акт. Да афіцыйнай вэрсіі гэтага здарэньня пытаньні застаюцца і праз 11 гадоў.
Свабода працягвае сачыць за падзеямі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Вайна ідзе з 24 лютага, загінулі тысячы цывільных і вайскоўцаў, звыш 4 мільёнаў чалавек сталі ўцекачамі. Расейскія ракеты і бомбы разбурылі многія аб’екты інфраструктуры.
Прэзыдэнт Украіны патрабуе ўвесьці эмбарга на імпарт газу і нафты з РФ.
Дзейны прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і прадстаўніца вельмі правага «Нацыянальнага аб’яднаньня» Марын Лё Пэн выходзяць у другі тур прэзыдэнцкіх выбараў.
У вайне Расеі супраць Украіны загінулі 1 793 мірныя жыхары і 2 439 былі параненыя. Такія зьвесткі па стане на вечар 9 красавіка апублікаваў Офіс Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН.
Канцлер Аўстрыі Карл Нэгамэр у панядзелак прыедзе ў Маскву і сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Папа рымскі Францішак падчас нядзельнай пропаведзі перад пачаткам велікоднага тыдня заклікаў да перамір’я ва Ўкраіне.
10 красавіка ў мэмарыяльным комплексе на месцы канцлягера Бухэнвальд прайшла жалобная цырымонія, прымеркаваная да 77-й гадавіны вызваленьня лягера.
Кіраўніцтва Злучаных Штатаў не чакае зьмен у тактыцы і стратэгіі расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіне пасьля зьмены асобы, адказнай за сілы ўварваньня.
Вайсковец з гораду Луга Ленінградзкай вобласьці 20-гадовы Мікіта Аўроў загінуў 27 сакавіка 2022 году ва Ўкраіне. Анастасія Аўрова, маці загіблага салдата, лічыць, што «калі б гэтая вайна была не патрэбная, то яе б і не было», а яе сын быў бы жывы.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба 10 красавіка заклікаў навукоўцаў усяго сьвету вывучаць, што прывяло да ваенных злачынстваў расейскіх войскаў у Кіеўскай вобласьці.
У нядзелю, 10 красавіка, па вуліцах Гановэру пройдзе аўтапрабег пад расейскімі сьцягамі.
Украінскія вайскоўцы сьцьвярджаюць, што знайшлі брацкую магілу зь целамі расейскіх салдатаў, якія загінулі ў вайне супраць Украіны. Паводле Ўпраўленьне стратэгічнай камунікацыі Ўзброеных сіл Украіны, пахаваньне было выяўлена ў вёсцы Вольхаўка, за 8 кілямэтраў ад Харкава.
Валянтэры вызваляюць жывёл, якія засталіся замкнутымі ў кватэрах без гаспадароў.
Загрузіць яшчэ