Сям’я з Марыюпаля выбралася з-пад бомбаў, прайшла расейскую фільтрацыю і трапіла ў Беларусь. Цяпер уцекачы думаюць аб вяртаньні ў Марыюпаль, бо ў Беларусі не атрымалі ані істотнай дапамогі, ані працы. «Далі ўжываныя коўдры і падушкі, такія, што мне сорамна іх паказаць», — кажа ўкраінка.